• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сябра ГА «БАЖ» Павел Левінаў патрапіў у шпіталь пасля затрымання міліцыяй на вулічнай акцыі

    Сябра ГА "БАЖ" быў затрыманы 26 сакавіка ў Віцебску. у пастарунку яму стала кепска. Афіцыйны дыягназ — "гіпертанічны крыз".

    Паўла Левінава затрымалі 26 сакавіка ў Віцебску, дзе меркавалася адбыцца вулічная акцыя. У Левінава былі: пасведчанне журналіста, пасведчанне Міжнароднай федэрацыі журналістаў, было накіраванне для працы назіральнікам на фірмовым бланку і з пячаткаю БХК (зарэгістраваная арганізацыя).

    Павел Левінаў распавёў, што падчас вулічнай акцыі людзям у цывільным была дадзеная каманда здымаць буйным планам удзельнікаў.

    Ізалятар часовага ўтрымання адмовіўся позна вечарам прымаць Левінава ў яго фізічным стане, была выкліканая «хуткая дапамога», якая і адправіла Паўла ў шпіталь з дыягназам «гіпертанічны крыз».

    Міліцыянты склалі на Левінава два пратаколы за парушэнне арыткула 23.34 КаАП за 25 і 26 сакавіка.

    У шпіталі палату, дзе знаходзіўся Левінаў, да раніцы ахоўвалі міліцыянты.

    «Я ўжо падаў заяву ў міліцыю і пракуратуру на неправамоцныя дзеянні міліцыянтаў, а таксама напісаў заяву ў пракуратуру за перашкоды ў працы грамадскага аб’яднання, бо я выконваў статутныя функцыі БХК. Таксама буду падаваць заяву на перашкоды ў працы журналіста», — распавёў Левінаў Прэс-службе ГА «БАЖ».

    Вядома таксама, што БХК мае намер падаць інфармацыю аб затрыманні прадстаўніка арганізацыі Паўла Левінава спецдакладчыку па абароне праваабаронцаў і ў рабочую групу па адвольных затрыманнях ААН.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці