• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Святлана Гарда: Пераход на статус сеткавага СМІ — расчараванне

    Галоўны рэдактар сеткавага СМІ «Медиа-Полесье» Святлана Гарда расказвае пра жыццё рэдакцыі: пераслед з боку ўладаў і салідарнасць чытачоў.

    — У мінулым годзе «Медиа-Полесье» перажыло шмат усяго: радасць ад увасаблення задуманых планаў, горыч ад страты калегі, адчай з‑за рэпрэсій у дачыненні да журналістаў і медыя, бяссілле з‑за несправядлівых судовых рашэнняў, гонар за нашых чытачоў і прадукт, які робім…

    Мы атрымалі статус сеткавага СМІ, але гэта прынесла толькі расчараванне. Магчымасці атрымліваць інфармацыю з афіцыйных крыніц, на што мы разлічвалі, як ні было, так і не з’явілася. А праца на акцыях, хоць і ў афіцыйным статусе, сканчвалася затрыманнем.

    Шкада марна патрачанага часу на падачу дакументаў у Мінінфармацыі, бо цягам 8 месяцаў яны хадзілі туды-сюды, і грошай за рэгістрацую.

    Пра тое, што мы сеткавае выдане, даведаліся… з пісьмовага папярэджання, вынесенага за памылку пра смерць пацыента ад кавіда.

    За памылку, якая хутка была выпраўлена, супраць сайта распачалі адміністрацыйную справу. Суд прызнаў «Медия-Полесье» вінаватым у «пагрозе нацыянальнай бяспецы краіны» і пакараў штрафам у памеры 120 базавых велічынь.

    Але гэта нішто з параўнаннем страты, якую мы перажывалі ў той час.

    Раптоўна памёр наш калега, карэспандэнт сайта з Пінску Васіль Мацкевіч. Ён згарэў за некалькі дзён…

    Спосаб папаўнення бюджэту, мабыць, спадабаўся ўладам. Сведчанне таму — новы адміністрацыйны працэс за публікацыю аб Святлане Ціханоўскай. Першапачаткова суд не ўбачыў у артыкуле правапарушэння і вынес апраўдальнае рашэнне, але пасля скаргі міліцыі ў вобласць усё ж пакараў штрафам у 250 базавых.

    Як і па ўсёй краіне, рэпрэсіі адчулі на сабе і нашы журналісты. Яўгена Мікалаевіча двойчы судзілі і адпраўлялі на суткі. Наступствы затрымання засталіся ў шрамах на яго твары.

    У адыходзячы год мы змаглі выстаяць і маральна, і эканамічна. Больш таго, «Медия-Полесье» стала больш цікавым, аўдыторыя вырасла ў разы.

    Чытачы падтрымлівалі нас у цяжкія часы. Да прыкладу, у Лунінцы група актывістаў звярнулася з лістом да мясцовай улады з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да «Медыа-Полесья». Гэта кранула.

    Сумна, што многія нашы калегі сустрэнуць наступленне года ў турмах. Але я веру, што неўзабаве ўсё зменіцца і іх месцы зоймуць тыя, каму там самае месца.

    Аптымізму ўсім нам! Будзем моцнымі!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці