Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла «Белсат» Знакам гонару дэмакратычных сілаў
Узнагароды атрымалі дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы і намеснік дырэктара Аляксей Дзікавіцкі. Гэта адбылося падчас яе візіту ў Варшаву 8 студзеня 2024 года, піша «Белсат».
— Гэта знак гонару дэмакратычных сілаў Беларусі за супрацу з намі, за тое, што вы з намі ўсе гэтыя гады, — адзначыла Святлана Ціханоўская. — І далей я спадзяюся, што ўсё будзе добра з каналам «Белсату», будзеце развівацца, бо вы граеце такую вялікую ролю для Беларусі
Кіраўнікі «Белсату» размаўлялі з Ціханоўскай пра сітуацыю ў Польскай грамадскай тэлевізіі ў ключы пераменаў, што цяпер адбываюцца, і сітуацыю на «Белсаце» ў сувязі з гэтым. Ціханоўская адзначыла значэнне «Белсату» для Беларусі і дэмакратычных сілаў, таму абяцала зрабіць усё магчымае, каб падтрымаць канал.
«Белсат» — першы незалежны тэлеканал у Беларусі. Пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 года, у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Чытайце яшчэ:
Сайт і сацсеткі выдання «Новы Час» абвесцілі экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй
Дзяржаўныя выданні Брэсцкай вобласці абавязалі завесці чат-бот у Telegram
«Рэдакцыі страчваюць кантроль над стужкай навін». Украінская медыяэкспертка — пра выклікі і праблемы якасных медыяў