Сьвет вачыма расейскай мовы
Тэлеканал Белсат (
Але ўзгадваецца і яшчэ адна журналісцкая «інтэрпрэтацыя». Адзін малады беларускі журналіст «новай» гэнэрацыі, відаць, упершыню наведаў Вільню і дужа цешыўся зь летувіскай назвы квартала. Цешыўся з той самай нагоды, зь якой некаторыя рэдактары і карэктары старанна выкрэсьліваюць з тэкстаў словазлучэньні кшталту «яго ўжо пужалі».
Некалі я зьдзіўляўся і не разумеў: а што тут такога? Покуль мне не патлумачылі: паслухай, гучыць жа слова «ж… па». Дык гэта ж слова з расейскай мовы! Аказваецца, калі глядзець на сьвет не сваімі вачыма, дык у беларускай і летувіскай мовах ёсьць шмат немілагучных словазлучэньняў і словаў. Карацей, куды не паглядзі, — «ж…па».