• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сваякі Завадзкага і Красоўскага падалі хадайніцтвы аб аднаўленьні сьледзтва ў сувязі з заявамі СОБРаўца

    Сьвятлана Завадзкая і Ірына Красоўская падалі хадайніцтвы ў Сьледчы камітэт Беларусі аб аднаўленьні папярэдняга сьледзтва ў справах аб выкраданьні Анатоля Красоўскага і Дзьмітрыя Завадзкага. Пра гэта БелаПАН паведаміла кіраўніца Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру Раіса Міхайлоўская.

    «23 сьнежня заказным лістом хадайніцтва падала Сьвятлана Завадзкая, а 22 сьнежня электронны зварот накіравала Ірына Красоўская. Яны патрабуюць аднавіць папярэдняе сьледзтва ў сувязі са сьведчаньнямі Юрыя Гараўскага», — сказала яна.

    Па словах Міхайлоўскай, у хадайніцтве ўказана, што ў СМІ зьявіліся паказаньні сьведкі, які сьцьвярджае, што ён прысутнічаў пры расстрэле зьніклых беларускіх палітыкаў. Паколькі сваякі зьяўляюцца пацярпелымі ў гэтай справе, яны скарысталіся правам падачы адпаведнага звароту.

    Папярэдняе сьледзтва ў справе аб зьнікненьні Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага было прыпынена ў лістападзе 2018 году, Дзьмітрыя Завадзкага — у сакавіку 2006 году.

    Юры Гараўскі ў інтэрвію Deutsche Welle 16 сьнежня расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве ў 1999 годзе былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Гараўскі сьцьвярджае, што іх выкралі і забілі байцы спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (СОБР) унутраных войскаў МУС Беларусі пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці