• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сваякі чакалі з шостай раніцы, каб зрабіць перадачу журналісту Ігару Ільяшу, але яго не знайшлі

    Ігара Ільяша няма ні ў спісах ІЧУ, ні ЦІП на Акрэсціна. Дзе ён цяпер, невядома.

    Сваякі Ігара Ільяша з 6:00 стаялі ў чарзе з перадачай, але ў спісах ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна яго няма. Магчыма, яго этапавалі.

    Перадачы – гэта яшчэ адна катавальня для затрыманых і іх сваякоў, створаная рэжымам. Перадачу на Акрэсціна прымаюць толькі ў чацвяргі. Але калі не атрымаецца, бо чалавека этапавалі, то прыйдзецца чакаць тыдзень. Бо, напрыклад, у Баранавічах перадачы прымаюць у аўторкі, а ў Жодзіна – у серады.

    • Журналісту «Белсату» Ігару Ільяшу прысудзілі 15 содняў нібыта за ўдзел у пікетаванні 26 кастрычніка.

    • Жонку Ігара Ільяша, Кацярыну Андрэеву, затрымалі 15 лістапада за стрым на плошчы Пераменаў. Ёй выставілі абвінавачанне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

    • 24 лістапада Кацярыну Андрэеву праваабаронцы прызналі палітзняволенай.

    • Паводле падлікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, за час выбараў і поствыбарчы перыяд ахвярамі пераследу сталі 390 журналістаў, 77 з якіх прайшлі праз адміністратыўны арышт.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці