• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Свабода слова для «сваіх» і «чужых»: HrodnaMediaRoom запрашае на дыскусію з Віталём Цыганковым

    Новы сезон сустрэч з цікавымі людзьмі адкрываецца ў HrodnaMediaRoom. Тэма першай дыскусіі гучыць так: “Свабода слова для "сваіх" і "чужых": паміж каштоўнасцю, адказнасцю і небяспекай».

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/ob_10034_low_0.jpg

    Незалежныя медыя і дзяржаўныя, нацыянальна арыентаваныя і прарасейскія — ці з’яўляецца свабода слова безумоўнай каштоўнасцю для ўсіх? Дзе грань паміж свабодай выказвання, прапагандай і абаронай нацыянальных інтарэсаў? Ці можна апраўдаць вайну ў інтэрнэце, калі на кану — незалежнасць краіны? 

    Пра гэта гарадзенцы змогуць паразмаўляць з вядомым беларускім журналістам, супрацоўнікам Радыё «Свабода» Віталём Цыганковым.

    Сустрэча адбудзецца ў Цэнтр гарадскога жыцця (Савецкая, 3) 19 красавіка, пачатак у 18.30.

    Уваход вольны.

    Даведка. Віталь Цыганкоў нарадзіўся ў 1969 годзе. Паводле пашпарту – у Мінску, але на самой справе – у Шчучыне, у раддоме на плошчы Свабоды. Скончыў журфак БДУ. Працаваў у “Знамени Юности”, “Звяздзе”, газеце “Свабода”, карэспандэнтам Asso­ci­at­ed Press, “Независимой газеты”, “Джы-джы прэс”. Быў адным з заснавальнікаў БелаПАНа. Ад 1994 года працуе на “Радыё Свабода”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці