• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць жыхара Магілёва распачалі крымінальную справу за рэпост

    У Магілёве расследуецца крымінальная справа, распачатая ў дачыненні да 33-гадовага мясцовага жыхара: яго вінавацяць у распальванні расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці (ч.1 арт.130 Крымінальнага кодэксу).

    Паводле праваахоўнікаў, мужчына ў сацсетцы «Вконтакте» знайшоў відэафайлы і графічныя малюнкі, якія «змяшчалі сцэны прапаганды і заклікі да варожым дзеянням у дачыненні да групы асобаў па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай і моўнай прыналежнасці». Гэтыя файлы жыхар Магілёва скапіяваў сябе на асабістую старонку. Такім чынам, мяркуюць у міліцыі, мужчына распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы для «нявызначанай колькасці асобаў».

    Што канкрэтна было на гэтых файлах у міліцыі не ўдакладняюць.

    Праваахоўнікі адзначаюць, што жыхар Магілёва раней неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці за хуліганства.

    • Крымінальныя і адміністратыўныя справы за допісы, рэпосты і лайкі ў сацсетках сталі распаўсюджанай практыкай у Беларусі. Напрыклад, нядаўна гарадзенская міліцыя распачала справу супраць вядомага музыкі і журналіста Алеся Дзянісава за тое, што ён зрабіў рэпост са старонкі анархістаў у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

    • Імкліва расце колькасць асуджаных за рэпосты і ў Расеі: гэтак у 2017 годзе колькасць такіх крымінальных справаў вырасла ў чатыры разы – са 149 да 600. Аналагічнай статыстыкі па Беларусі ў адкрытых крыніцах няма.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці