• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць удзельніка тэлеграм-канала «Армія з народам» распачата крымінальная справа

    У Мінску працягваецца пераслед удзельнікаў тэлеграм-канала "Армія з народам", паведамляе сайт spring96.org.

    Сёння, 21 ліпеня, міліцыя затрымала Сяргея Коршуна і Сяргея Лук’янава (у Лук’янава быў вобшук). Пры гэтым 29 чэрвеня міліцыя ўжо прыходзіла да Лук’янава з‑за канала «Армія з народам». Тады яго затрымалі, а на наступны дзень асудзілі на 50 базавых велічынь (1350 рублёў) па арт. 23.4 і 23.5 КаАП. 

    Супраць Сяргея Лук’янава ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці