• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супольная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў напярэдадні чарговага раунда Дыялога па правах чалавека ЕС — Беларусь

    Беларускія праваабарончыя арганізацыі падтрымліваюць працяг Дыялога па правах чалавека ЕС - Беларусь. Напярэдадні чарговага раунда мы заклікаем бакі захоўваць тэму правоў чалавека ў цэнтры ўвагі пры выбудоўванні ўзаемаадносінаў паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю і заяўляем сваю супольную пазіцыю адносна выканання правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

    Мы канстатуем адсутнасць істотнага прагрэсу і сістэмных зменаў у галіне правоў і свабодаў чалавека ў Беларусі.

    У краіне дагэтуль:

    • захоўваецца і ўжываецца смяротнае пакаранне;
    • ігнаруюцца важныя рэкамендацыі міжнародных органаў па ўмацаванні судовай сістэмы;
    • істотна абмяжоўваюцца грамадзянскія, палітычныя і сацыяльна-эканамічныя правы, у тым ліку свабода асацыяцый, свабода выказвання меркаванняў, свабода сходаў;
    • ёсць факты пераследу праваабаронцаў і журналістаў за іх прафесійную дзейнасць.

    Сур’ёзнае паляпшэнне сітуацыі магчымае толькі ў выніку сістэмных зменаў у галіне правоў і свабодаў  чалавека і пры выбудоўванні каштоўнаснага дыялогу як паміж Беларуссю і міжнароднымі партнёрамі, так і – і нават у першую чаргу – унутры краіны.

    Беларуская праваабарончая супольнасць мусіць стаць суб’ектам Дыялога па правах чалавека ЕС — Беларусь і быць уключаная ў гэты працэс.

    Беларускія праваабарончыя арганізацыі мусяць быць уключаныя таксама і ў іншыя дыялогавыя працэсы ўнутры краіны. У сувязі з гэтым мы заклікаем урад наладзіць дыялог у галіне правоў чалавека паміж дзяржаўнымі інстытутамі і праваабарончымі арганізацыямі і ва ўзгадненні з імі распрацаваць Нацыянальны план па правах чалавека. Асновай гэтага плана могуць стаць рэкамендацыі, якія Рэспубліка Беларусь атрымала ў рамках працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду. Праваабарончыя арганізацыі супольна распрацоўваюць індыкатары выканання гэтых рэкамендацый, якія дазволяць ацаніць змены ў сітуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

    Мы таксама заклікаем урад няўхільна выконваць міжнародныя абавязальніцтвы, добраахвотна прынятыя на сябе Рэспублікай Беларусь у рамках ААН, АБСЕ, іншых міжнародных структураў і механізмаў, і прыняць меры па імплементацыі заключэнняў створаных у іх рамках дагаворных органаў, у прыватнасці Камітэта па правах чалавека ААН.

    АУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю»
    АУ «Цэнтр прававой трансфармацыі»
    Беларускі дакументацыйны цэнтр
    Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава
    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
    Праваабарончы цэнтр «Вясна»
    РГА «Прававая ініцыятыва»
    РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт»
    Таварыства «Ініцыятыва Forb»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці