Сумесная заява МФЖ і ЕФЖ з нагоды затрымання Сяргея Сацука
Сяргей Сацук — сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ). Еўрапейская і Міжнародная федэрацыі журналістаў (EFJ / IFJ) далучаюцца да БАЖ, сваёй членскай арганізацыі, і заклікаюць да неадкладнага вызвалення Сацука і зняцця ўсіх абвінавачанняў супраць яго.
Затрыманы беларускі журналіст Сяргей Сацук, які займаўся журналісцкімі расследваннямі.
Сяргей Сацук, журналіст і галоўны рэдактар інтэрнэт-выдання «Eжедневник», быў арыштаваны 25 сакавіка ў Мінску супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Міліцыя пацвердзіла, што Сацук быў дапытаны ў якасці падазраванага па крымінальнай справе. Па словах яго сваякоў і сяброў, ён абвінавачваецца ў атрыманні хабару. Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў турэмнага зняволення.
Сяргей Сацук вядомы сваімі журналісцкімі расследваннямі. Яго апошнія гучныя матар’ялы выкрывалі сістэмную карупцыю ў Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Нядаўна ён раскрытыкаваў рэакцыю беларускага ўрада на пандэмію каранавіруса.
У жніўні 2019 года, Сацук паведаміў БелаПАН пра пра пагрозы, звязаныя з яго прафесійнай дзейнасцю. Ён сказаў, што да яго прыйшоў невядомы чалавек, які перадаў наступнае паведамленне: «калі (ён) не спыніцца, (яго) альбо заб’юць, альбо пасадзяць».
Некалькі месяцаў таму Сацук папрасіў «Еўрарадыё» апублікаваць яго заяву ў выпадку яго арышту. У гэтым тэксце ён апісвае прычыны свайго магчымага арышту і шматлікія пагрозы, што ён раней атрымліваў.
Сяргей Сацук — сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ). Еўрапейская і Міжнародная федэрацыі журналістаў (EFJ / IFJ) далучаюцца да БАЖ, сваёй членскай арганізацыі, і заклікаюць да неадкладнага вызвалення Сацука і зняцця ўсіх абвінавачанняў супраць яго.
«Затрыманне вядомага журналіста і наступныя допыты супрацоўнікаў «Ежедневника» могуць прывесці да развіцця самацэнзуры ў сродках масавай інфармацыі, якія асвятляюць грамадска-значныя праблемы, у тым ліку карупцыю i распаўсюджванне каранавіруса ў Беларусі», заявіў БАЖ.
«Сяргей Сацук мусіць быць вызвалены неадкладна. Мы падтрымліваем яго і ўсіх журналістаў у Беларусі, якія сталі аб’ектам рэпрэсіўнай палітыкі Беларусі ў галіне свабоды СМІ. Мы чакаем рэакцыі з боку Еўрапейскага саюза», — заявілі Міжнародная і Еўрапейская Федэрацыі Журналістаў (EFJ / IFJ) .
БАЖ призывает материально поддержать семью Сергея Сацука
БАЖ призывает немедленно освободить Сергея Сацука и прекратить уголовное преследование — ЗАЯВЛЕНИЕ