• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Судны дзень на Гомельшчыне: Жукоўскаму — 40 базавых, справу Шчыраковай спынілі (абноўлена)

    Адміністрацыйныя справы Кастуся Жукоўскага і Ларысы Шчыраковай разглядалі 4 лютага суды Гомельскай вобласці.  

    4 лютага Буда-Кашалёўскі раённы суд разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага. Жукоўскага звінавацілі ў “вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ” без акрэдытацыі для спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” (арт. 22. 9 КаАП). Суддзя Уладзімір Пракапенка пастанавіў аштрафаваць журналіста на 40 базавых велічынь (8 млн 400 тыс. рублёў). Ён не дапусціў да ўдзелу у разглядзе адміністрацыйнай справы юрыста Леаніда Судаленку, які збіраўся прадстаўляць інтарэсы Жукоўскага па даверанасці Гомельскай філіі ГА “БАЖ” .

    У той жа дзень суд Савецкага раёна Гомеля разглядаў адміністрацыйны пратакол паводле арт. 22.9 КаАП у дачыненні да Ларысы Шчыраковай. Суддзя Алена Шайн спыніла справу за “адсутнасцю падзеі адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 22.9  КаАП Рэспублікі Беларусь”. Даты здзяйснення журналісткай “правапарушэння”, указаныя ў міліцэйскім пратаколе і ў рапарце, не супадаюць. Падставай для адміністрацыйнай справы Ларысы Шчыраковай, нагадаем, быў зняты ёй відэасюжэт пра жыллёвыя ўмовы ў доме №8 па вуліцы Касмічнай у Гомелі.

    Што да Кастуся Жукоўскага — нагодай для яго пераследу стаў відэаматэрыял з Буда-Кашалёва “Расія спыняе беларускія заводы”, паказаны 16 снежня 2015 года. У ім ішла гаворка пра фінансавае становішча Буда-Кашалёўскага масласырзавода.

    Яшчэ два аналагічныя пратаколы за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ склалі ў дачыненні да Жукоўскага міліцыянты Веткаўскага РАУС. Падставай для гэтага сталі два знятыя ім сюжэты: адзін – датычна гаротнага стану мясцовых прадпрыемстваў, другі – пра вучобу ў малодшых класах лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч у вёсцы Прысна Веткаўскага раёна (“Шлях Алексіевіч на Алімп”).

    Даты разгляду пратаколаў у Веткаўскім раённым судзе пакуль невядомая. З улікам папярэдніх штрафаў журналіст-фрылансер мусіць сплаціць у дзяржаўны бюджэт 45 мільёнаў 150 тысяч рублёў.

    Канвэер перасьледу журналістаў-фрылянсэраў спыніўся ў судзе Савецкага раёну Гомеля

    ГА “БАЖ” звярнулася ў Адміністрацыю Прэзідэнта з нагоды пераследу журналістаў-фрылансераў

    ЕФЖ адрэагавала на новую хвалю пераследу журналістаў

    Ларыса Шчыракова: гэты пратакол — помста за 30 тысяч праглядаў мітынгу прадпрымальнікаў

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (Табліцы, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці