• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Брэсце не задаволіў хадайніцтва журналіста Яўгена Скрабца

    Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Яўген Скрабец спрабаваў абскардзіць пастанову суда Маскоўскага раёна горада Брэста, паводле якога фрылансера пакаралі штрафам памерам 40 базавых велічынь (1020 рублёў). Такое рашэнне прыняў суддзя Раман Карабан на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП  за тое, што Яўген Скрабец “фактычна выконваў працу журналіста замежнага сродка масавай інфармацыі, ня маючы акрэдытацыю”.

    Пра тое, што ён аштрафаваны, брэсцкі фрылансер даведаўся праз чатыры месяцы пасля суда, калі атырмаў паведамленне ад судовага выканаўцы пра нясплочаны штраф. Яўген Скрабец сцвярджае, што нічога ня ведаў ні пра складзены ў адносінах яго адміністрацыйны пратакол, ні пра пастанову суда, прынятую яшчэ 7 чэрвеня гэтага года.

    У сваім хадайніцтве Яўген Скрабец адзначыў, што ня быў належным чынам праінфармаваны пра разгляд справы (ніякай позвы не атрымліваў) і таму просіць аднавіць тэрмін для абскарджвання судовай пастановы.

    Аднак 18 снежня суддзя Брэсцкага абласнога суда Ніна Герасімук не знайшла парушэнняў у дзеяннях суда першай інстанцыі і і хадайніцтва Яўгена Скрабца адхіліла.    

    Нагодай для складання адміністрацыйнага пратакола і далейшага судовага пакарання ў адносінах да брэсцкага фрылансера было з’яўленне на сайце “Радыё Рацыя” паведамлення пра затрыманне і суд над адным з праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода каля Брэста (гэтая падзея адбылася сёлета яшчэ 8 красавіка).  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці