Суд у Брэсце надаў экстрэмісцкі статус незалежнаму сайту і акаўнтам мясцовых СМІ ў сацсетках
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі адбылося чарговае і гэтым разам істотнае абнаўленне. Асабліва вызначыўся суд у Брэсце, які надаў экстрэмісцкі статус вялікай колькасці сайтаў і акаўнтаў у сацыяльных сетках, што маюць дачыненне да незалежных медыяў і асобных журналістаў.
Паводле спісу на сайце Мінінфарма, 2 лютага 2024 года суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў «экстрэмісцкай» інфармацыйную прадукцыю на старонцы «Першы Рэгіён-1REG.ВY» ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники».
Праз некалькі дзен, 5 лютага, гэты ж суд вырашыў, што «экстрэмісцкім» з’яўляецца акаўнт «BG.Media» ў сацыальнай сетцы «Х» (былы Twitter).
7 лютага суд Ленінскага раёна Брэста прыняў аналігчнае рашэнне да YouTube-канала «Першы Пiнскі».
Яшчэ праз дзень, 8 лютага, гэты суд прыняў рашэння наконт наяўнасці «экстрэмізму» ў суполках «Brestnewspaper» і «BG_LIVE» ў сацыльнай сетцы «ВКонтакте».
Не спыніўся судовы канвеер і на гэтым тыдні. 13 лютага ў судзе Ленінскага раёна Брэста прызналі «экстрэмісцкім» інтэрнэт-сайт stolin.bу (раней ён ужо быў заблакаваны Міністэртвам інфармацыі на тэрыторыі Беларусі), а таксама персанальную старонку рэдактара гэтага сайта Аляксандра Ігнацюка ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Самога Ігнацюка затрымалі і змясцілі пад варту ў СІЗА яшчэ ў жніўні 2023 года, звестак пра яго лёс дагэтуль няма.
Раней паведамлялася, што прызнаны «экстрэмісцкім» кантэнт тэлеграм-канала «БАЖ Беларуская асацыяцыя журналiстаў». Рашэнне наконт акаўнта з ідэнтыфікатарам t.me/bajmedia прыняў 13 лютага суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы.
Чытайце яшчэ:
Нармалізацыя як умова выжывання. Што цяпер асвятляюць «перафарматаваныя» выданні
Віцебскі відэаблогер Віталь Усціновіч паведаміў, што ідзе ў суд і знік. Верагодна, яго пакаралі «суткамі»
«Яны баяцца і разумеюць, што нас думаць па-іншаму не прымусіш». Інтэрв’ю з Вольгай Такарчук