• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту Змітру Галко — 4 гады «хіміі»

    9 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе разглядаецца апеляцыя Змітра Галко. Журналіста  чакаюць 4 гады “хіміі”, да якіх ён прысуджаны за напад на міліцыянта.

    У зале тры суддзі. Галко просіць адмяніць прысуд і накіраваць справу на новы разгляд.

    Яго адвакатка кажа, што немагчыма пагадзіцца з прысудам, бо шмат што ў справе журналіста не адпавядае рэчаіснасці. Таксама яна сцвярджае, што абмежаванне волі — гэта занадта жорсткае пакаранне ў дадзеным выпадку, бо Галко павінен гадаваць двух непаўналетніх дзяцей і даглядаць за маці сталага веку.

    Яна звяртае ўвагу суда на прэзумпцыю законнасці усіх дзеянняў міліцыі і на тое, што ўся “справа Галко” пабудаваная на паказаннях міліцыянтаў, у якіх шмат неадпаведнасцяў.

    Пракурор, аднак жа, пярэчыць: прысуд справядлівы, супярэчнасцяў у справе няма.

    Прыкладна ў 10:45 у судзе быў абвешчаны перапынак на прыняццё рашэння па апеляцыі. А ўжо ў 11:05 стала вядома, што прысуд Змітру Галко пакінуты без зменаў. Толькі суму выплаты зменшылі на адзін рубель.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці