• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд па іску аб абароне дзелавой рэпутацыі супраць журналіста ex-Press.by працягваецца

    Адбылося судовае пасяджэнне па іску ПГУП “Аида-торг” да аўтара артыкула “Медработник колледжа: будущих медиков в Борисове кормят дорого и некачественно” Паўла Сляпухіна аб абароне дзелавой рэпутацыі.

    Суддзя Шарынская Г. М. адхіліла хадайніцтва Паўла Сляпухіна аб тым, каб яго інтарэсы ў судзе прадстаўляў сябра ГА «БАЖ» А. Мацкевіч, не зважаючы на наяўнасць аформленай належным чынам даверанасці, выдадзенай журналісцкай асацыяцыяй.

    У працэсе была апытаная пакуль адзіная сведка — былая супрацоўніца медыцынскага каледжу, загадчыца пункту аховы здароўя І. А. Квяцінская. Яна прад’явіла суду арыгіналы тых дакументаў, на якія П. Сляпухін спасылаецца, як на крыніцы інфармацыі, згаданыя ў спрэчным артыкуле.

    Прадстаўнікі заяўніка выказаліся адносна намеру прыцягнуць І. А. Квяцінскую ў якасці суадказчыцы па іску. Ці будзе гэта зроблена, стане вядома падчас наступнага пасяджэння, якое прызначана на 24 сакавіка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці