• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд над журналістам Раманам Васюковічам перанеслі на 19 сакавіка

    У судзе Кастрычніцкага раёну Менску сёньня меліся пачаць разглядаць адміністрацыйную справу супраць карэспандэнта тэлеканалу «Настоящее время» Рамана Васюковіча за ўвоз у Беларусь кнігі «Беларускі Данбас».

    Судзьдзя Аляксандар Рудэнка перанёс разгляд справы на 19 сакавіка.

    На журналіста склалі пратакол па ч. 1 арт. 17.11 КаАП (распаўсюд або перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці).

    Раман Васюковіч 11 сьнежня мінулага году вяртаўся ў Менск з камандзіроўкі ў Кіеў. У Менскім аэрапорце памежнікі забралі ў яго «для праверкі экстрэмізму» ноўтбук і два асобнікі кнігі «Беларускі Данбас».

    У лютым Васюковічу паведамілі, што ў кнізе нібыта знайшлі прыкметы экстрэмізму. 24 лютага Рамана выклікалі ў Менскі аддзел унутраных спраў на паветраным транспарце і склалі пратакол, паведамляе Белсат. З пратаколу вынікае, што Менская абласная экспэртная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі ў сваім заключэньні ад 29 студзеня 2021 году знайшла ў кнізе «прыкметы праявы экстрэмізму», паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку адзін з аўтараў кнігі Ігар Ільяш.

    Аўтары кнігі «Беларускі Данбас» — журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева і Ігар Ільяш. 18 лютага Кацярыну Андрэеву асудзілі да двух гадоў калёніі агульнага рэжыму за стрым зь месца жорсткага разгону дэманстрантаў на «плошчы Пераменаў», яна прызнаная палітвязьнем.

    Кніга «Беларускі Данбас», выдадзеная ўкраінскім выдавецтвам «Folio», расказвае пра ўдзел беларусаў у вайне на ўсходзе Ўкраіны. Яе прэзэнтацыя адбылася ва ўкраінскай амбасадзе ў Менску, паведамляла прэс-служба дыпмісіі.

    Раман Васюковіч паведаміў, што на 26 сакавіка яго выклікалі ў суд Кастрычніцкага раёну ў якасьці «зацікаўленай асобы». На гэтым працэсе будзе разглядацца, ці прызнаваць кнігу «Беларускі Данбас» экстрэмісцкімі матэрыяламі.

    У кастрычніку МЗС Беларусі пазбавіў «Настоящее время», як і іншыя замежныя СМІ, акрэдытацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці