• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд над Пальчысам можа скончыцца ўжо на гэтым тыдні

    24 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе працягнулася слуханне крымінальнай справы супраць рэдактара сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса. Жонка Эдуарда Вікторыя Пальчыс лічыць, што працэс можа скончыцца ўжо на гэтым тыдні.

    У панядзелак перад будынкам суда ізноў працягнулася акцыя з патрабаваннем спыніць крымінальную справу і вызваліць Пальчыса. Шасцёра актывістаў, у тым ліку Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Аляксандр Макаеў і іншыя разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і працягваюць скандаваць лозунгі.

    Супрацоўнікі міліцыі склалі на ўсіх актывістаў адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 23.34 КаАП за незаконнае пікетаванне.

    Разам з тым жонка Пальчыса Вікторыя не выключае, што працэс, які праходзіць у закрытым рэжыме, можа скончыцца ўжо на гэтым тыдні. Калі Эдуарда суд прызнае вінаватым, яму пагражае да 5 год пазбаўлення волі.

    Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі называюць рэдактара сайта 1863x.com палітычным вязнем і настойваюць на яго вызваленні.

    Нагадаем, што Пальчыс абвінавачваецца ў распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці