• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд над магілёўскімі журналістамі адбудзецца 29 мая

    Разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да магілёўскіх журналістаў-фрылансераў Аліны Скрабуновай і Яўгена Глушкова адбудзецца ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва а 10 гадзін раніцы 29 мая.

    Аліна Скрабунова, Барыс Бухель і Яўген Глушкоў

    Журналістаў абвінавачваюць у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” (ч.2 арт. 22.9 КаАП).

    Старэйшы ўчастковы інспектар Ленінскага РАУС г. Магілёва маёр Руслан Марозаў 23 мая склаў на журналістаў пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за відэасюжэт пра высяленне жыхароў дамоў у Магілёве, які быў паказаны ў эфіры тэлеканала “Белсат”.

    25 мая Яўгену Глушкову патэлефанавалі з Ленінскага райсуда Магілёва і паведамілі, што 29 мая яго чакае суд за незаконны выраб прадукцыі СМІ, пазней даслалі афіцыйную позву. Атрымала адпаведнае паведамленне на тэлефонны нумар і Аліна Скрабунова.

    Неабходна адзначыць, што ўжо бліжэйшым часам фрылансераў можа чакаць яшчэ адзін суд за незаконны выраб прадукцыі СМІ — ужо ў Шклоўскім раёне. 25 мая намеснік начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Шклоўскага РАУС капітан Віталь Бугаеў склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на журналістку Аліну Скрабунову за паказаны на “Белсаце” відэасюжэт пра самагубства кіраўніка аграхолдынга “Купалаўскае” Дзмітрыя Васілеўскага. 23 мая аналагічны пратакол быў складзены ім у дачыненні журналіста Яўгена Глушкова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці