Суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў «экстрэмісцкімі» адразу 15 інфармацыйных рэсурсаў
На сайце Міністэрства інфармацыі абнавіўся спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», які ведамства папаўняе паводле рашэнняў рэгіянальных судоў.
Паводле рашэння суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 6 верасня «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны адразу некалькі дзясяткаў інтэрнэт-рэсурсаў. Сярод іх – 15 інфармацыйных. Гэта старонкі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» з назвамі.
- «Гомель Online» (ідэнтыфікатар https://vk.com/gomel_24),
- «Минск Online» (ідэнтыфікатар https://vk.com/minsk.stolica»),
- «Лида — наш город» (ідэнтыфікатар https://vk.com/lida.city).
Гэтаксама паводле рашэння таго ж суда ў «экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма трапілі інтэрнэт-рэсурсы партала Telegraf.news, які з 2005 года транслюе міжнародныя навіны на рускай мове. «Мы асвятляем усе тэмы і прапануем чытачам самім зрабіць высновы наконт таго, што адбываецца навокал», — такую задачу ставіць перад сабой рэдакцыя партала.
«Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» у Рэспубліцы Беларусь абвешчаны:
- сайт Telegraf.news з ідэнтыфікатарам https://telegraf.news,
- Telegram-канал «Телеграф. Новости» з ідэнтыфікатарам https://t.me/telegrafby,
- Viber-канал «Телеграф» з ідэнтыфікатарам https://invite.viber.com/?g2=AQAe0ZqQK%2B5ZwlFX4yOYxC rLIu%2FSCUIsbe%2FKiskZLbyqF%2Bqa4B%2B4FTlECckWAU6f&lang=ru.
Апрача гэтага, паводле рашэння суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 6 верасня, у «экстрэмісцкі» спіс залічаны і ўкраінскі партал TELEGRAF з ідэнтыфікатарам https://telegraf.com.ua, і афіляваныя з ім сацыяльныя сеткі і мэсанджары:
- Viber-канал «ТЕЛЕГРАФ — НОВИНИ УКРАЇНИ ТА СВІТУ» (ідэнтыфікатар https://invite.viber.com/?g2=AQAAH%2B7bgM7UuU9Y5Jr56U0WeNHsMhychnyCxl7rQzdj8VX34sC8yxojaWhMFQ%2F3&lang=ru),
- Telegram-канал «Телеграф UA Новини України» (ідэнтыфікатар https://t.me/Telegraf_UA_channel),
- Telegram-акаўнт «Телеграф» (ідэнтыфікатар https://t.me/Telegraf_Ukraine),
- канал на відэахостынгу YouTube з назвай «Telegraf UA» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@telegraf-ua),
- старонка «Telegraf UA» у Facebook (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/ua.telegraf),
- старонка «Телеграф» у Х (ідэнтыфікатар https://x.com/telegrafcomua).
Гомельскі суд Чыгуначнага раёна пастанавіў прызнаць «экстрэмісцкімі» і яшчэ некалькі інтэрнэт-рэсурсаў, якія тычацца Украіны. Гэта старонкі ў сацыяльнай сетцы Х з назвамі «DW українською» (ідэнтыфікатр https://x.com/dw_ukrainian ) і «Голос Америки Українською» (ідэнтыфікатар https://x.com/holosameryky ).