• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Гродне не стаў разглядаць пазоў мясцовага медыя да прапагандысткі Бондаравай

    Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пакінуў без разгляду іск аб абароне дзелавой рэпутацыі ад уладальніка партала Grodno.in да Вольгі Бондаравай. Пра гэта прапагандыстка паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

    Вольга Бондарава

    Вольга Бондарава. Фота: Гродзенская праўда

    Гродзенскае медыя Grodno.in звярнулася ў суд пасля таго, як Бондарава ў адным са сваіх пастоў назвала яго экстрэмісцкім. У дзень разгляду пазову ў канале прапагандысткі з’явіўся допіс, дзе яна абвергла гэтую інфармацыю. Стары пост са згадкай сайта Grodno.in быў адкарэктаваны. Гэта дало незалежным медыям падставы меркаваць, што Бондарава прайграла суд.

    14 траўня праўладная актывістка апублікавала ў сваім тэлеграм-канале вызначэнне Эканамічнага суда Гродзенскай вобласці. Паводле дакумента, суд пакінуў пазоў без разгляду, бо бакі падпісалі пагадненне аб урэгуляванні спрэчкі праз медыятара.

    Гэты факт Бондарава выкарыстала, каб абвінаваціць незалежныя СМІ ў падмане: «Дзе прысуд, неверагодныя? Фактура ёсць? Няма? А у мяне ёсць».

    Фота: тэлеграм-канал Вольгі Бондаравай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці