• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд адправіў справу журналіста Людкевіча на дапрацоўку

    Суд Кастрычніцкага раёна Гродна адправіў справу фотакарэспандэнта БелаПАН Сяргея Людкевіча на дапрацоўку. Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла палічыла недастаткова поўным складзены на журналіста пратакол, таксама ў суд не з’явіліся сведкі з боку міліцыі.

    Падтрымаць журналіста ў суд прыйшлі некалькі калегаў з іншых СМІ, абараняў Сяргея Людкевіча вядомы ў Гродне адвакат Аляксандр Берылаў.

    Сяргей Людкевіч быў затрыманы ў Гродне на Савецкай плошчы тры месяцы таму 9 жніўня 2020 года падчас асвятлення мірнай акцыі, калі некалькі соцень чалавек выйшлі ў цэнтр горада на знак пратэсту з вынікамі выбараў. Сяргей выконваў свае прафесійныя абавязкі, быў апрануты ў камізэльку з надпісам “Прэса”.

    Журналіста пасля затрымання змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а 10 жніўня суддзя Кастрычніцкага райсуда Гродна Валеры Шпак на падставе міліцэйскага пратакола прызнаў Людкевіча вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакараў адміністрацыйным штрафам у памеры 15 базавых велічынь (паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП).

    Атрымаўшы матывацыйную частку судовага рашэння, 26 жніўня журналіст абскардзіў яго ў Гродзенскім абласным суддзе. 8 верасня абласны суд у Гродне скасаваў рашэнне суда Кастрычніцкага раёна пра пакаранне адміністрацыйным штрафам Сяргея Людкевіча і вярнуў справу на новы разгляд, але ўжо да іншага суддзі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці