• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сторытэлінг як інструмент для журналіста

    Алег Рубчэня са слуцкага выдання «Інфа-Кур’ер» правёў для калег з Маладзечна майстар-клас па сторытэлінгу — распавёў як сторытэлінг «выстраліў» у сусветнай медыяпрасторы і чаму менавіта такая падача матэрыялу захоплівае чытача.

    Чаму мультымедыйны сторытэлінг — гэта крута?

    Мультымедыйны сторытэлінг з’явіўся ў англамоўных выданнях больш за дзесяць год таму. Гэта была рэакцыя на выклік, з якім сустрэліся буйныя рэдакцыі NY Times і The Guardian. Людзі пачалі фільтраваць інфармацыю і спажываць яе хутка, таму глыбіня чытання матэрыялаў знізілася. Журналісты былі вымушаныя рабіць не просты тэкст, а той матэрыял, які надоўга прыцягвае ўвагу чытача.

    Звычайны лонгрыд пераўтварыўся ў праект з фотаздымкамі, відэаматэрыяламі, аўдыёзапісамі, графікай. У сукупнасці гэта пагружае ў атмасферу тэмы, як пры праглядзе фільма. Гэта ўсё не толькі прымушае чытача даўжэй заставацца на старонцы, але і максімальна паглыбляе ў гісторыю, якую распавядаюць журналісты.

    Як працуе журналіст над праектам

    Журналіст часта сутыкаецца з праблемай пошуку тэмы. Галоўнае ў сторытэлінгу — напісаць дэталёвы план. Гэта першае, за што трэба брацца, калі з’явілася тэма і журналіст знайшоў фокус. Без плана і размеркавання роляў далейшая праца над гісторыяй можна ўскладніцца ў разы.

    У плане неабходна прапісаць прыкладныя даты публікацый, этапы працы над тэкстам і візуальнай часткай. Размеркаванне роляў патрэбна ў выпадку, калі над праектам працуе некалькі журналістаў.

    Праца над праектам не спыняецца нават пасля публікацыі. Кожная гісторыя можа і павінна мець працяг.

    Падчас сустрэчы ўдзельнікі працавалі над практычным заданнем — абраць для фармата сторытэлінга гісторыю, сфарміраваць фокус і прапісаць ролі. Трэнер падказаў, як можна прыцягнуць чытачоў візуалізацыяй і паглыбіць у тэмы.

    Сустрэча адбылася 14 снежня ў Маладзечне.

    Фота аўтара

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці