• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стартаваў сайт belrynok.by

    Раніцай 11 мая пачаў працаваць сайт belrynok.by. Яго стварылі і напаўняюць журналісты, якія раней працавалі ў газеце «Белорусы и рынок».

     

    На сайце працуюць раздзелы “Навіны”, “Палітыка”, “Эканоміка”, “Фінансы”, “Галіны і кампаніі”, “Грамадства”, “Меркаванні”, Аўтарскія калонкі.  

    «Мы вітаем вас на сайце Белрынок, дзе разлічваем сустрэць нашых старых і новых сяброў. Мы – гэта каманда, якая 20 гадоў працавала ў эканамічным тыднёвіку «Белорусский рынок» (пасля – «Белорусы и рынок»)”, – гаворыцца ў вітальным звароце да чытачоў на галоўнай старонцы сайта. Над ім размешчаныя партрэты 15‑і чалавек, сярод якіх – Ірына Крыловіч, Аляксандр Алесін, Таццяна Манёнак, Канстанцін Скуратовіч, Паўлюк Быкоўскі і іншыя.  

    “Газета «Белорусы и рынок» спыніла працу ў звыклым вам фармаце, і сёння новы нумар выйдзе без нашых імёнаў і артыкулаў. Амаль уся рэдакцыя – журналісты, якія доўгія гады знаходзілі для вас навіны, пісалі аналітыку, і спецыялісты, якія гэтыя матэрыялы вычытвалі і рыхтавалі да друку, звольніліся самі або былі звольненыя. Мы сышлі, таму што са зменай кіраўніцтва, рэдакцыйнай палітыкі і тэматыкі гэта ўжо больш не наша газета».

    Журналісты пішуць, што «вырашылі не расставацца, а проста перайсці на іншую пляцоўку, якая, як мы спадзяемся, стане новым домам добрых журналістаў, экспертаў і прафесіяналаў”.

    “Мы прыйшлі сюды з надзеяй і жаданнем стварыць у Беларусі новае СМІ, заснаванае на журналісцкай ініцыятыве. Мы прыйшлі, таму што выбіраем якасную, праўдзівую журналістыку. І хочам стаць тэрыторыяй незалежнага экспертнага меркавання і здаровага сэнсу. Мы прыйшлі, таму што выбіраем Свабоду. Свабоду слова”.

    Нагадаем, што нагодай для звальнення з «Белорусы и рынок» большай часткі калектыву стала змена складу акцыянераў і галоўнага рэдактара газеты. Па словах журналістаў, ні стасункі з новым рэдактарам Валянцінай Вештарт, ні прапанаваная ёй канцэпцыя развіцця выдання іх не задаволілі.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці