Старшыню БАЖ выклікаюць на допыт па справе аб шкодзе нацыянальнай бяспецы
Цэнтральны апарат Следчага камітэта Беларусі выклікаў на допыт 16 снежня старшыню ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэя Бастунца.
Андрэя Бастунца выклікаюць на допыт а 10:00 раніцы ў якасці сведкі па крымінальнай справе, заведзенай паводле артыкула 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Пра гэта кіраўніку БАЖ па тэлефоне паведаміў следчы. З чым можа быць звязаны выклік, Андрэй Бастунец не ведае.
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» — добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб’яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. Апошнія месяцы ў межах статутнай дзейнасці Беларуская асацыяцыя журналістаў дапамагае сябрам арганізацыі, чые правы масава парушаюцца.
Рэпрэсіі супраць журналістаў (табліца, спіс арыштаваных)