• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Старшыня Брэсцкага аблвыканкама заклікаў журналістаў “не спекуляваць” на тэме дармаедства

    Такую заяву Анатоль Ліс зрабіў падчас прэс-канфэрэнцыі, якая была прысвечана вынікам 2016 года і планам выканаўчых органаў улады ў брэсцкім рэгіёне.

    Апошнім часам у незалежных выданнях Берасцейшчыны з’явілася шмат крытычных публікацый, што тычыліся дэкрэта “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Таму, адказваючы на пытанне журналістаў, старшыня аблвыканкама гэтую тэму таксама не абмінуў.

    Паводле словаў Анатоля Ліса, амаль 70 тысяч жыхароў Брэсцкай вобласці атрымалі паведамленні з падатковых органаў аб неабходнасці выплаціць збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год. Каля 2,3 тысячы чалавек гэта ўжо зрабілі і ў бюджэт трапіла амаль 691 тысяча дэнамінаваных рублёў.

    У той жа час (па стану на 6 студзеня гэтага года) падатковымі інспекцыямі Брэсцкай вобласці адменена патрабаванне па выплаце збору ў дачыненні да больш чым 4 тысяч чалавек. У асноўным гэта грамадзяне, якія ў 2015‑м годзе доўгі час (больш за 183 дзён) знаходзіліся за межамі Беларусі.

    “Пытанне сацыяльнага ўтрыманства вельмі балючае ня толькі для насельніцтва нашай вобласці, але і Беларусі, — адзначыў старшыня Брэсцкага аблвыканкама. — Таму было прынята рашэнне ўнесці змены ў адпаведны дэкрэт. Вядома, пакуль мы яго не адпрацуем, пытанняў будзе ўзнікаць шмат. Але нельга на гэтым спекуляваць, бо трэба разумець, дзеля чаго дэкрэт быў прыняты. Сацыяльная справядлівасць прадугледжвае ўдзел у суфінансаванні дзяржаўных выдаткаў ўсіх працаздольных грамадзян. Законапаслухмяныя грамадзяне, якія гэта разумеюць, прыйшлі, заплацілі і, як кажуць, жывуць спакойна”.

    Разам з тым, кіраўнік рэгіёна пагадзіўся, што ў некаторых выпадках у “дармаеды” трапілі тыя, хто не павінен быў туды патрапіць.

    “Вось з імі мы і разбіраемся: зараз у мясцовых органаў улады ёсць магчымасць разгледзець дэталёва, чаму ўзніклі праблемы і разам з падатковымі органамі прыняць рашэнне паводле кожнага канкрэтнага выпадку”, — паведаміў Анатоль Ліс.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці