«Экстрэмісцкімі» прызналі суполку праграмы «Белсата» у сацсетцы, мультфільмы «Заповедник» і Telegram-канал «Инсайдер UA»
Міністэрства інфармацыі Беларусі 16 траўня папоўніла пералік інтэрнэт-рэсурсаў, кантэнт якіх рашэннем судоў прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй.
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі суполку з назвай «“Прасвет”. Рэальная карцiна свету вакол Беларусi» ў сацыяльнай сетцы Facebook (facebook.com/prasviet). Гэтая суполка афіляваная з аналітычнай праграмай, якую вядзе на тэлеканале «Белсат» журналіст Сяргей Пеляса. Адпаведнае рашэнне 10 траўня 2024 года прыняў суд Пінскага раёна і горада Пінска Брэсцкай вобласці.
8 траўня 2024 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» змест Telegram-канала «Инсайдер UA | Україна | Новини» (t.me/insiderUKR). Гэты рэсурс публікуе навіны пра вайсковыя дзеянні ва Украіне і іншую інфармацыю, датычную рэгіёна.
Паводле рашэння суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ад 3 траўня 2024 года ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаны YouTube-канал «Заповедник» на сайте dw.com з ідэнтыфікатарам dw.com/ru/program-59735842. Гэта сатырычнае шоў на палітычныя тэмы з удзелам мультыплікацыйных персанажаў, якія абмяркоўваюць палітычныя навіны. Экстрэмісцкім прызнаны таксама змест груп гэтага шоў у
- Facebook (facebook.com/zapovednik.show),
- Instagram (instagram.com/zapovednikshow),
- Twitter (twitter.com/ZapovednikShow),
- а таксама Telegram-канал «Заповедник» (t.me/zapovednikshow).