• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Сталічнае тэлебачанне» вяртае ў эфір праграмы вытворчасці расійскага «РенТВ»

    У праграму перадач «Сталічнага тэлебачання» (СТБ) вяртаецца кантэнт расійскага «РэнТВ».

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/prokop-bog1a_0.jpg

    8 студзеня «Наша Ніва» звярнула ўвагу на тое, што з эфіру беларускага тэлеканала СТБ зніклі перадачы расійскага скандальна вядомага «РенТВ».

    Праграмная дырэкцыя і прэс-служба тэлеканала сітуацыю не каментавалі.

    Пазней на партале tut.by з’явіўся каментар намесніка генеральнага дырэктара СТБ Паўла Каранеўскага, які паведаміў, што перадачы расійскага партнёра вернуцца ў эфір, але калі гэта адбудзецца, ён дакладна не сказаў.

    У аўторак 9 студзеня з’явілася праграма перадач «Сталічнага тэлебачання» на наступны тыдзень. Аматары перадач пра рэпцілоідаў і масонскія змовы будуць задаволеныя — СТБ зноў пачне рэтрансляваць праграмы «РэнТВ» з 15 студзеня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці