• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стала вядома колькі ўсяго НДА было 23 ліпеня ліквідавана ўладамі

    23 ліпеня 48 некамерцыйных грамадскіх арганізацый даведаліся, што былі без папярэджання ліквідаваныя ўладамі. Як аказалася зрабіць гэта даволі проста — выканкамы могуць самастойна ліквідаваць любую зарэгістраваную ім юрыдычную асобу. А вось з грамадскімі аб'яднаннямі складаней — Мінюст павінен звярнуцца ў суд, каб закрыць іх. Менавіта таму БАЖ і беларускі ПЭН-цэнтр да гэтага часу працуюць.

    Хто трапіў пад рэпрэсіі? Сярод 48 НДА ёсць юрыдычныя і праваабарончыя праекты: Human Con­stan­ta, цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, «Офіс па правах людзей з інваліднасцю». Ёсць журналісцкія праекты — «Прэс-клуб». Чацвёра іх супрацоўнікаў ужо больш за 200 сутак знаходзяцца ў СІЗА. Поўны спіс ліквідаваных грамадскіх арганізацый сабрала «Медиазона Беларусь»

    Пад удар трапілі і экалагічныя ініцыятывы: «Экосреда», «Рэгіянальны цэнтр экспертызы «Экодемия» і Цэнтр экалагічных рашэнняў, заснаваны ў 2009 годзе. Рэпрэсіі не абмінулі і дабрачынныя платформы. Пад ліквідацыю патрапіў праект «Імёны», якія збіралі грошы для дапамогі людзям з ВІЧ, бяздомным, дзецям з анкалогіяй і не толькі. Дасталося і культурным ініцыятывам — «Арт-Сядзіба», «Мова Нанова», «Садзейнічанне культурнаму развіццю гарадоў», «Крэсы» і іншыя былі ліквідаваныя ўладамі.

    Большасць грамадскіх арганізацый даведаліся пра сваю ліквідацыю цалкам выпадкова, праверыўшы свой статус у адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці