• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стала вядома, у чым звінавацілі блогера Аляксандра Ігнацюка, асуджанага да 6 гадоў зняволення

    Столінскі райвыканкам 10 ліпеня апублікаваў на сваім сайце пастанову суда па справе блогера Аляксандра Ігнацюка, асуджанага тры месяцы таму да шасці гадоў зняволення. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

    Аляксандр Ігнацюк блогер

    Блогер Аляксандр Ігнацюк. Фота: з уласнага архіва

    Працэс па крымінальнай справе блогера і былога рэдактара газеты «Вечерний Столин» Аляксандра Ігнацюка цягнуўся ў судзе Столінскага раёна тры тыдні і адбываўся за зачыненымі дзвярыма.

    У выніку 5 красавіка 2024 года суддзя Сяргей Насеня прызнаў Аляксандра Ігнацюка вінаватым і прыгаварыў да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Блогер таксама быў аштрафаваны на 200 базавых велічыняў (8000 беларускіх рублёў).

    Яго вінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арганізацыя акцый пратэстаў у Століне і Мінску (частка 1 артыкула 342 КК), паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (частка 2 артыкула 367 КК) і вымагальніцтве (частка 2 артыкула 208 КК).

    Напрыканцы траўня Брэсцкі абласны суд адхіліў апеляцыйную скаргу Аляксандра Ігнацюка, і прысуд набыў моц.

    Больш чым праз тры месяцы пасля суда першай інстанцыі на сайце Столінскага райвыканкама раптоўна з’явілася падрабязная інфармацыя пра той судовы працэс. Чым выклікана такая ўвага — не зразумела, бо раней мясцовы райвыканкам не выстаўляў падобныя навіны на свой інфармацыйны рэсурс.

    У апублікаванай судовай пастанове паведамляецца, у чым вінавацілі блогера:

    - Што ў жніўні 2020 года «размясціў у сацыяльных сетках публікацыі з заклікам да групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады».

    - «У жніўні 2020 года размясціў у інтэрнэце інфармацыю ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, якая ўтрымлівае звесткі, што «не адпавядаюць рэчаіснасці, ганьбяць гонар і годнасць, (…) злучаныя з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў».

    - «Цягам 2021 и 2022 года з карысных мэтаў і жадання абагаціцца за кошт іншых грамадзян пад пагрозамі распаўсюду паклёпніцкіх звестак і агалошвання іншых звестак, якія пацярпелыя хацелі захаваць у таямніцы (…), неаднаразова вымагаў грашовыя сродкі і іншую маёмасць у прадпрымальнікаў Столінскага раёна».

    У ходзе судовага працэсу Аляксандр Ігнацюк часткова прызнаў віну па артыкулах за заклікі да масавых беспарадкаў і паклёпе на Лукашэнку, але цалкам адрынуў абвінавачанне ў вымагальніцтве.

    Стала вядома, што акрамя вынясення буйнога штрафу суд абавязаў Аляксандра Ігнацюка сплаціць маёмасны ўрон у памеры 1800 рублёў «на карысць пацярпелага Х.».

    Таксама суддзя Насеня пастанавіў канфіскаваць у блогера на карысць дзяржавы ноўтбук як «сродак здзяйснення злачынства» і «маёмасць, набытую на сродкі, што былі атрыманыя злачынным шляхам». Пра якую маёмасць вядзецца гаворка ў пастанове не ўдакладняецца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці