• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Справу Ірыны Новік аб «экстрэмісцкай інфармацыі» разгледзяць яшчэ раз

    Пастанову суда Ленінскага раёна аб штрафе Ірыны Новік адмянілі. Справу разгледзіць у тым жа судзе іншы суддзя. Такі ліст прыйшоў Ірыне Новік 20 ліпеня з Гродзенскага абласнога суда.

    «Пастанову суддзі нельга прызнаць законнай, яна падлягае адмене, а справа — накіраванню на новы разгляд», — сказана ў лісце за подпісам суддзі Гродзенскага абласнога суда Віктара Сянько.

    Чаму пастанову адмянілі?

    Ірына ў скарзе не адмаўляла, што размясціла фота з лагатыпам канала, прызнанага экстрэмісцкім. Але яна адзначыла, што суддзя парушыў яе права на абарону: за дзве гадзіны да суда яе адвакат накіравала ў суд хадайніцтва аб удзеле ў працэсе, але яе не запрасілі на пасяджэнне. Акрамя таго, суддзя прызначыла строгае спагнанне, не ўлічыла нізкі памер яе зарабатнай платы, стан здароўя, час, праведзены ў ІЧУ да разгляду справы, лічыць Ірына.

    Суддзя з ёй пагадзіўся. На яго думку, недапушчэнне адваката — гэта істотнае парушэнне нормаў Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Таму пастанову суда варта адмяніць.

    Рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік затрымалі 1 чэрвеня. 3 чэрвеня яе асудзілі на 25 базавых велічынь (725 рублёў) па адміністратыўнай справе нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Да суда яна знаходзілася ў ІЧУ. Ёй забаранялі сядзець у дзённы час, яна нічога не ела.

    Рэдакцыі ж пазней прысудзілі другі штраф па гэтай жа справе. Цяпер ён максімальна магчымы — 14 500 рублёў.

    «Страшна сьмярдзіць шкарпэткамі і бядой». Рэдактарка Hrodna.life пра тое, як турма мяняе чалавека нават за 2 дні

    Под сакурой и с принцессой. Ирина Новик, — о гродненской тюрьме и «лечебном» голодании на сутках

     

     

    Пераслед Hrodna.life

    Першы суд за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў адбыўся 19 сакавіка. Тады суд Ленінскага раёна прысудзіў рэдактару Hrodna.life Аляксею Шоту штраф у 400 базавых велічынь (11 600 рублёў) — як прадстаўніку арганізацыі — і 25 базавых велічынь (725 рублёў) — як фізічнай асобе. Гродзенскі абласны суд 26 красавіка пакінуў у сіле рашэнне раённага. Выплаціць штраф у 11 600 рублёў у растэрміноўку на шэсць месяцаў рэдакцыі не дазволілі.

    18 чэрвеня Hrodna.life прысудзілі другі штраф. Цяпер ён максімальна магчымы — 14 500 рублёў. У рэдакцыі ёсць яшчэ некалькі тыдняў, каб выплаціць яго. Таксама 20 чэрвеня рэдактар атрымаў папярэджанне ад пракурора Гродна Уладзіміра Клішына.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці