• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Справу БелТА» перадалі ў пракуратуру, абвінавачаная — рэдактар TUT.BY Марына Золатава

    Крымінальную справу аб бяздзейнасці службовай асобы ў дачыненні галоўнага рэдактара партала Tut.by Марыны Золатавай перадалі ў Генеральную пракуратуру, паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

    Крымінальная справа перададзеная пракурору 2 студзеня.

    Марына Золатава застаецца апошняй абвінавачанай у «справе БелТА».

    Ёй прад’явілі абвінавачаньне паводле ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэксау (бяздзейнасць службовай асобы). Санкцыі артыкула — штраф, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

    Марына Золатава двойчы падавала хадайніцтва аб спыненні крымінальнана пераследу пасля заканчэння расследавання.

    Золатава засталася адзінай абвінавачванай па «справе БЕЛТА», астатнія фігуранты — 14 супрацоўнікаў розных СМІ былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністрацыйнай. Акрамя штрафаў, журналісты былі абавязаныя кампенсаваць прад’яўленую ім шкоду. Сумы розныя — ад 3 да 17 тысяч рублёў.

    Справа БелТА. Факты, спісы, спасылкі па тэме

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці