Спіс журналістаў, затрыманых па «справе БЕЛТА»
Раніцай 7 жніўня супрацоўнікі Сьледчага камітэту прыйшлі зь ператрусамі ў офісы інтэрнэт-парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній. На гэты момант вядома пра затрыманьні сямі журналістаў.
Рэдактарак Tut.by затрымалі на трое сутак
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі па ч. 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэксу «Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі».
Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства БелТА пра збоі пры ажыцьцяўленьні доступу да платнай падпіскі на паслугі, якія ажыцьцяўляліся названым прадпрыемствам аднаму зь ягоных заказчыкаў.
Следственным комитетом расследуется уголовное дело о несанкционированном доступе к компьютерной информации
Марына Золатава
Галоўны рэдактар партала Tut.by. Паводле Сьледчага камітэту, затрыманая па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства па ч. 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэксу «Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі».
Ганна Калтыгіна
Выпускаючы рэдактар Tut.by. Затрыманая па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства па ч. 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэксу «Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі».
Ульляна Бабаед
Кіраўнік аддзела «Грамадзства» Tut.by. Паводле мужа затрыманая, адбыўся ператрус дома, забралі ўсю тэхніку.
Вызвалілі вечарам 7 жніўня.
Галіна Ўласік
Рэдактар Tut.by. Паводле дачкі, ёй паведамілі са Сьледчага камітэту, што маці затрыманая паводле артыкулу 349 Крымінальнага кодэксу на трое сутак.
Тацяна Каравенкава
Карэспандэнт БелаПАН, адказвае за міжнародную тэматыку. Затрыманая па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства па ч. 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэксу «Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі».
Дзьмітры Бобрык
Рэдактар фінансавага аддзела Tut.by. Затрыманы, але ягоны статус невядомы.
Паводле Tut.by, Дзмітрыя Бобрыка вызвалілі вечарам 7 жніўня.
Ганна Ермачонак
Рэдактар навукова-папулярнага аддзела Tut.by. Затрымана, але ейны статус невядомы.
Андрэй Серада
Выпускаючы рэдактар БелаПАН. Затрыманы супрацоўнікамі Сьледчага камітэту для допыту пасьля 7‑гадзіннага ператрусу ў офісе незалежнага агенцтва.
Вызвалілі пад падпіску аб неразгалошванні.
Яўгенія Беразюк
Былы рэдактар Tut.by. Не працуе ў кампаніі з 2016 году. Паводле Tut.by, зранку 7 жніўня не выходзіць на сувязь. СК не пацьвярджае яе затрыманьне, але сьледчыя нібыта цікавіліся ейнай асабістай справай падчас вобшуку ў офісе кампаніі.
Юрый Зісер паведаміў пра вызваленне Яўгеніі Беразюк вечарам 7 жніўня.