Спіс затрыманых журналістаў у суботу 26 верасня
26 верасня 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У суботу, 26 верасня, у Беларусі праходзілі жаночыя маршы. Сілавікі затрымлівалі ўдзельніц пратэсту і журналістаў.
Спіс затрыманых журналістаў на Жаночым маршы 26 верасня ў Мінску:
Марыя Вайтовіч (журналістка «Еўрарадыё»)
Марыя Грыц (журналістка «Белсата»)
Кацярына Карпіцкая (журналістка «Нашай Нівы»)
Юлія Матузава (журналістка «Еўрарадыё», вызвалена)
Аляксандра Эльбаўм (журналістка TUT.BY)
Алена Доўнар, фрылансерка
Анастасія Альшанская («МБХ медиа»)
Марыю Грыц (яна выхоўвае маленькую дачку) і Алену Доўнар адвезлі да суда ў ізалятар на Акрэсціна.
Таксама ў Мінску былі затрыманыя Юлія Міронава, шэф-рэдактарка 34travel.me, і Марыя Пархімчык, шэф-рэдактарка 34mag.net. Іх таксама да суда адвезлі ў ізалятар на Акрэсціна.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Кіраўнікам дзяржаўных газет у Беларусі плацяць максімальна магчымы заробак
05.11.2024
Ізноў ператрус у Змітра Лупача. Гэтым разам у вясковай хаце
08.12.2023
Прапагандыст Дзермант стаў галоўным рэдактарам навуковага гістарычнага часопіса
10.05.2024
У Вільні адкрылася канферэнцыя, прысвечаная працы беларускіх медыяў
10.09.2024