• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст і галоўны рэдактар: як паразумецца? (Серыя №5)

    Працягваем серыю публікацый, у якіх збіраем меркаванні “журналістаў-начальнікаў” і “журналістаў-падначаленых”.

    Якія плюсы і мінусы бачаць адзін у адным кіраўнікі і шараговыя супрацоўнікі рэдакцый?

    Рэдактары і журналісты, меркаванні якіх фігуруюць у адным матэрыяле, працуюць у розных СМІ.

    Віктар Валадашчук (рэдактар “Газеты Слонімскай”) пералічыў наступныя якасці журналіста:

    Прафесіяналізм

    Адданасць прафесіі

    Трэба, каб журналіст любіў сваё СМІ, а не сябе на старонках СМІ

    Працавітасць

    Стараннасць

    Гультайства

    Фанабэрыстасць

    Няўважлівасць

    Эгаізм

    Адукацыйная абмежаванасць і нежаданне далей вучыцца.

    Журналіст 1:

    Добра, калі начальнік памятае, каму з супрацоўнікаў якое заданне даваў. Прыкра, калі пазней высвятляецца, што ты лётаў па адной і той жа справе адначасова яшчэ з кімсьці.

    Паслядоўнасць. Ясна, што здараецца рознае, але пажадана, каб указанні начальства не супярэчылі адно адному.

    Як залішняя самаўпэўненасць рэдактара, так і яго залішняя няўпэўненасць – гэта кепска. Калі ён зашмат вагаецца, не можа адстаяць сваёй рацыі, не мае «генеральнага плану» ў галаве, то асаблівага парадку ад падначаленых чакаць не варта.

    Няздольнасць і, што яшчэ горш, – нежаданне бараніць падначаленага ад вонкавых пагрозаў і непрыемнасцяў. Усё ж важна, каб супрацоўнік адчуваў прыкрытыя «тылы».

    Аляксандр Коктыш, кіраўнік шэрагу медыяпраектаў:

    Крэатыўнасць – самае галоўнае. Калі чалавек сам знаходзіць патрэбную цікавую тэму, сам прапануе план яе распрацоўкі, сам яе выконвае ў канструктыўным рэчышчы. Але гэта, канешне, мара любога рэдактара.

    Своечасовае і аператыўнае выкананне заданняў.

    Спагадлівасць да іншых супрацоўнікаў калектыву. Не сакрэт, што творчыя людзі часта не зусім далікатныя ў стаўленні да сваіх калег.

    Доўгатэрміновая праграма па асвятленні тых ці іншых падзей і дат.

    Задавальненне супрацоўніка ад працы менавіта ў гэтым калектыве.

    Несвоечасовасць выканання сваіх прамых абавязкаў (сам, здараецца, спазняюся, выконваючы ўласныя заданні).

    Поўная адсутнасць ініцыятывы і крэатыву.

    Абыякавасць да працы і жыцця.

    Жаданне выдаць за эксклюзіў ужо пісанае-перапісанае іншымі сродкамі масавай інфармацыі.

    Шматлікія факталагічныя ды іншыя памылкі ў тэкстах.

    Рэдактары – таксама людзі і таксама робяць памылкі. Не варта на гэта забывацца.

    Журналіст 2:

    Кампетэнтны ў сваёй справе і, адначасова, дэмакратычны ў стылі кіравання калектывам рэдактар прыносіць значна больш карысці і сабе, і сваім падначаленым, чым аўтарытарны кіраўнік выдання. З такім рэдактарам супрацоўнікі не баяцца выказваць сваё меркаванне і абмяркоўваць спрэчныя моманты пры падрыхтоўцы журналісціх матэрыялаў. Што, у выніку, ідзе на карысць працы выдання.

    Разумны рэдактар ведае, што галоўнае – не прысутнасць з 9 да 18 у офісе, а каб праца была зробленая своечасова і якасна. І памятае, што Працоўны кодэкс яшчэ ніхто не адмяняў, таму, нягледзячы на ненармаванасць журналісцкай працы, працоўны дзень не мусіць перавышаць 8‑і гадзін.

    Мудры рэдактар ніколі не будзе крычаць на сваіх падначаленых і абражаць іх. А наадварот, не пашкадуе словаў удзячнасці за добры матэрыял.

    Сумленны рэдактар ведае, што кожная праца мусіць быць годна ўзнагароджаная.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці