Сяргей ЛЮДКЕВІЧ. ERGO BIBAMUS
Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў і Naviny.by працягваюць публікаваць фотагісторыі, створаныя навучэнцамі адукацыйнага курса «Фотапраект: ад ідэі да прасоўвання». Сёння маем гонар прадставіць праект Сяргея Людкевіча.
ERGO BIBAMUS
Агонь схаваны ў кожным з нас.
Алё ёсць людзі, у якіх агонь у сэрцы настолькі магутны, што, не маючы моцы ўтрымаць яго ў сабе, яны дораць агонь іншым, зараджаючы навакольных шчасцем.
Публіка пасля вечаровага сеансу “падзарадкі” сыходзіць і часта нават не задумваецца, хто гэтыя людзі, чым яны займаюцца ўдзень і якія намаганні ім даводзіцца прыкладаць, каб прыручыць дзікую прыродную стыхію.
Я на месяц акунуўся ў жыццё апантанага калектыву Ergo Bibamus (Насця, Таня, Крыс, Ілля і Рома), прымаючы ўдзел у складаных трэніроўках, захапляльных выступах, падзяляючы з імі радасці і няўдачы.