• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Святлана Гарда: Дзякуючы розгаласу ад публікацыі чалавека перасялілі з падвала

    Да Сусветнага дня свабоды прэсы-2016 наш сайт рыхтаваў цыкл публікацый пра тое, як праца журналістаў дазволіла ў лепшы бок змяніць рэчаіснасць, дапамагла заўважыць і вырашыць жыццёвую праблему, паўплываць на рашэнні ўладаў. Журналістам так спадабалася расказаць свае “шчаслівыя гісторыі”, што серыял вырашылі працягнуць.

    Сённяшні расповед – ад рэдактара сайта “Медиа-Полесье” Святланы Гарда.

    Нядаўна на старонках “Медиа-Полесье” мы распавялі гісторыю пра чалавека, які чатыры гады жыў у падвале аднаго са шматкватэрных дамоў у Мікашэвічах. Як высветлілася, ён збіраў сваю пенсію і дасылаў усё сыну, які жыве ў Мінску. Сам жа чатыры гады жыў у падвале ўласнага дома, пасварыўшыся з жонкай, якая выгнала яго з кватэры. Тут ён арганізаваў сабе ложак, электраплітку, паставіў гадзіннік, радыёпрыёмнік, павесіў паліцы…

    І вось падчас рэйду па гарышчах і падвалах мікашэвіцкіх дамоў інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях раптам наткнуўся на 60-гадовага пенсіянера.

    – Ты  што тут робіш? – спытаў інспектар.

    – Я тут жыву, – адкрыта прызнаўся мужчына…

    Розгалас ад нашай публікацыі дайшоў аж да Генеральнай пракуратуры, адбыўся вялікі “разбор палётаў”, службовыя асобы, якія чатыры гады не заўважалі праблемы, атрымалі сур’ёзныя вымовы.

    І вось праз колькі тыдняў мне патэлефанаваў пракурор Лунінецкага раёна і паведаміў, што пенсіянера перасялілі з падвала. Яму прадаставілі месца ў інтэрнаце на той жа самай вуліцы Маладзёжнай у Мікашэвічах, дзе стаяў яго стары дом. Вось так, у тым ліку і дзякуючы журналістам, скончылася чатырохгадовая гісторыя выпрабаванняў гэтага чалавека…

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    «Здавалася, з кім можна гаварыць у Беларусі?» Наста Роўда — пра прагляды, хейт, уласны стыль і каманду «ТОК»

    Стваральнікі праекта «ТОК» меркавалі, што ў Беларусі не будзе з кім размаўляць у доўгіх інтэрв’ю. Але праз шэсць гадоў яны застаюцца запатрабаванымі. Вядоўца і менеджэрка праекта Наста Роўда расказала БАЖ пра рэкордныя тры запісы ў дзень, непрацуючую відэакамеру і як стала «членам сям’і» для некаторых гледачоў.   
    19.11.2024
    Акцэнты

    «Мы зараз знаходзімся на парозе, калі будзем задаваць трэнды». Як «Трыбуна» стварае самае тэхналагічнае спартовае медыя для беларусаў

    Спартыўнае выданне «Трыбуна» актыўна развівае сетку ўласных дадаткаў і сэрвісаў — перадавых не толькі для Беларусі, але і для рэгіёну. Пра акалічнасці інтэграцыі сучасных тэхналогій у журналісцкую і рэдактарскую працу БАЖ пагутарыў з кіраўніком «Трыбуны» Максімам Беразінскім.
    05.11.2024

    «Бюро»: Пасля нашых публікацый бізнэсоўцы перапісваюць кампаніі і выдаляюць профілі ў сацсетках

    15.11.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці