• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нашы за мяжой: Кацярына Тамковіч

    “Складана працаваць для людзей, якія дзесьці далёка і якіх ты па паўгода не бачыш. Ты не ведаеш, ці прыносіць ім хоць якую карысць тое, што ты робіш. Не ведаеш нават пра прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, не кажучы ўжо пра простых людзей. Жывеш ў нейкім іншым вымярэнні...”

    Гісторыя ад’езду

    Я з’ехала вучыцца ў Польшчу па праграме імя Кастуся Каліноўскага ў 2006‑м годзе, пасля прэзідэнцкіх выбараў.

    Прычыны на тое былі: я хацела займацца журналістыкай, хацела паступаць на палітычныя навукі, а ў той час акурат пачалі ўводзіць абавязковыя сумоўі на факультэтах. І яшчэ я баялася, што, нават паступіўшы па адзнаках у Беларусі, доўга там не правучуся – у 11‑м класе школы я ўжо мела праблемы ад адміністрацыі. Ну і да ўсяго  проста хацела навучацца па нейкіх іншых стандартах, бо усё ж гуманітарная адукацыя ў Беларусі не на самым высокім узроўні.

    Я вучылася ў Варшаўскім універсітэце на факультэце журналістыкі. Гэта быў бадай самы адметны перыяд у маім жыцці. Я вучылася на той спецыяльнасці, пра якую марыла. Ужо на першым курсе пачала працаваць, таму ўсё маё навучанне адбывалася ў тандэме з працай. “Еўрарадыё”, “Белсат” – кожная новая праца была для мяне чымсьці новым. Нейкім выклікам…

    Акліматызацыя

    Акліматызавацца было і цяжка, і не вельмі. Напэўна, з‑за маладога ўзросту мне было прасцей за тых, хто доўга працаваў у Беларусі, актыўна займаўся журналістыкай або нейкай грамадскай дзейнасцю. З моўным бар’ерам таксама не было праблем, бо польская мова – усё ж не японская і не кітайская. Дастаткова хутка пачынаеш разумець, пра што гавораць людзі вакол, і можаш з імі паразумецца.

    Але вось заўважала па сваіх сябрах: у Беларусі ты кімсьці быў, нешта рабіў важнае… А ў Польшчы аказваешся альбо ў сваім беларускім “гета”, альбо сярод людзей, якія жывуць абсалютна іншымі праблемамі. Пачаўшы працаваць, я заўважыла, што гэта звыклая справа для тых, хто займаецца беларускім пытаннем за мяжой. Гэта моцна абмяжоўвае і перашкаджае адчуваць сябе часткай грамадства, у якім жывеш.

    З іншага боку – калі ты сустракаешся з палякамі, не датычнымі да гэта        тэматыкі, то бывае цяжка паразумецца. Яны жывуць зусім іншымі праблемамі.

    Наогул жа, кажучы пра спецыфіку працы журналіста за мяжой, – складана працаваць для людзей, якія дзесьці далёка і якіх ты па паўгода не бачыш. Ты не ведаеш, ці прыносіць ім хоць якую карысць тое, што ты робіш. Не ведаеш нават пра прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, не кажучы ўжо пра простых людзей. Жывеш ў нейкім іншым вымярэнні…

    Аляксандр Тамковіч забірае дачку з радзільні. Фота з сямейнага альбому

    Ваш бацька – вядомы журналіст. Ці лёгка было адарвацца ад такой падтрымкі?

    Я не думаю, што яго вядомасць – ключавы момант. Ён у першую чаргу проста мой бацька. Было цяжка з’язджаць, бо было не да канца зразумела, ці змагу я ездзіць у Беларусь, калі і як часта. Але я лічу, што дзеці павінны з’язжаць ад бацькоў пасля надыходу паўналецця. Гэта вучыць самастойнасці, мае бацькі гэта таксама разумеюць і цалкам падтрымлівалі маё рашэнне.

    Якія планы на будучыню, ці не думалі вярнуцца ў Беларусь?

    Глабальна пра будучыню думак пакуль няма, бо невядома, ці застануся я ў Варшаве. На бліжэйшую перспектыву – пакуль у Беларусі не зменіцца сітуацыя, я вяртацца не планую. Я не бачу там для сябе поля для развіцця.

    Цяпер я зноў пачала вучыцца – у Варшаўскай кінашколе на спецыяльнасці “рэжысура”, і таму на бліжэйшыя пару год прывязана да Варшавы. Пасля гэтага хацелася б пару год пажыць дзесьці глыбей у Заходняй Еўропе. Гэта заўсёды добры досвед.

    Што Вы маглі б параіць людзям, якія сёння збіраюцца з’ехаць жыць за мяжу?

    Галоўная парада, якую я б дала з перспектывы часу, – настроіцца, што жыць у бліжэйшыя 2–3 гады будзе складана. Калі вы нацэліцеся жыць і працаваць у Варшаву альбо Страсбург, а ментальна застаецеся прывязаным да ранейшым асяродку, – будзеце ўвесь час сядзець пры камп’ютары, прыклеенымі да скайпа. Тады лепей не ехаць наогул.

    Будзе цяжка, бо дома былі сябры, вучоба, праца, нават каханы ці каханая, а тут вы нікому не патрэбныя і нікому не цікавыя. Можа, глыбей у Еўропе і будзеце цікавыя, але выключна як нейкае дзіва, у якога будуць пытацца: ну, як там у вас, як Лукашэнка?..

    Таму трэба быць гатовым, адкрытым і ўспрымаць ўсё новае, з чым даводзіцца сутыкацца, а не адмаўляць гэта. А не так, як некаторыя кажуць: вось, маўляў, гэтыя немцы – без надзеяў, з імі немагчыма размаўляць… Трэба выкарыстаць усе магчымасці, якія адкрываюцца перад вамі!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    «Здавалася, з кім можна гаварыць у Беларусі?» Наста Роўда — пра прагляды, хейт, уласны стыль і каманду «ТОК»

    Стваральнікі праекта «ТОК» меркавалі, што ў Беларусі не будзе з кім размаўляць у доўгіх інтэрв’ю. Але праз шэсць гадоў яны застаюцца запатрабаванымі. Вядоўца і менеджэрка праекта Наста Роўда расказала БАЖ пра рэкордныя тры запісы ў дзень, непрацуючую відэакамеру і як стала «членам сям’і» для некаторых гледачоў.   
    19.11.2024

    «Мы зараз знаходзімся на парозе, калі будзем задаваць трэнды». Як «Трыбуна» стварае самае тэхналагічнае спартовае медыя для беларусаў

    05.11.2024
    Акцэнты

    «Бюро»: Пасля нашых публікацый бізнэсоўцы перапісваюць кампаніі і выдаляюць профілі ў сацсетках

    Напрыканцы мінулага года паўстала новае беларускае медыя «Бюро» — праект, створаны камандай журналістаў-расследавальнікаў. Першая ж праца «Бюро» пра рээкспарт люксавых аўто выклікала перапалох на беларуска-еўрапейскай мяжы, а многія далейшыя матэрыялы вымушалі варушыцца і еўрапейскіх, і беларускіх чыноўнікаў. 
    15.11.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці