Каляндарны план кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 2020 год
Дзень выбараў прэзідэнта Беларусі — 9 жніўня 2020 года.
Этапы выбарчага працэсу |
Тэрмін правядзення |
Збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты (пачынаецца за 80 дзён і заканчваецца за 50 дзён да выбараў) |
З 21 мая па 19 чэрвеня ўключна
|
Прадстаўленне падпісных лістоў у раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах камісіі (не пазней за 50 дзён да выбараў) |
Не пазней за 19 чэрвеня
|
Праверка сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах і сапраўднасці дадзеных пра колькасць подпісаў |
У дзесяцідзённы тэрмін пасля здачы падпісных лістоў
|
Прадстаўленне ў Цэнтральную выбарчую камісію дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты |
З 20 чэрвеня па 4 ліпеня ўключна |
Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій |
Не пазней за 21 чэрвеня ўключна |
Стварэнне ўчастковых выбарчых камісій (не пазней чым за 45 дзён да выбараў) |
Не пазней за 24 чэрвеня ўключна |
Апублікаванне ў прэсе рашэнняў аб стварэнні ўчастковых выбарчых камісій |
У сямідзённы тэрмін пасля прыняцця рашэння |
Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты (пачынаецца за 35 дзён і завяршаецца за 25 дзён да выбараў) |
З 5 па 14 ліпеня ўключна |
Адкрыццё спецыяльнага выбарчага рахунку для фінансавання выдаткаў па вядзенні перадвыбарнай агітацыі |
З дня рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты |
Перадача Цэнтральнай выбарчай камісіяй у сродкі масавай інфармацыі звестак пра паступленне і выдаткаванне сродкаў выбарчых фондаў асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты, кандыдатаў у прэзідэнты |
У двухдзённы тэрмін з дня атрымання звестак ад падраздзяленняў “Беларусбанка” |
Выдача кандыдатам у прэзідэнты пасведчанняў аб рэгістрацыі |
У двухдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі |
Правядзенне лёсавання паміж кандыдатамі ў прэзідэнты для вызначэння даты і часу выступаў па дзяржаўным тэлебачанні і радыё |
Не пазней чым у трохдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі кандыдатаў |
Перадача Цэнтральнай выбарчай камісіяй у сродкі масавай інфармацыі для абнародавання паведамлення аб рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты |
Не пазней чым на чацвёрты дзень пасля рэгістрацыі
|
Абскарджанне адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам |
У трохдзённы тэрмін у Вярхоўны суд, які павінен разгледзець скаргу ў трохдзённы тэрмін |
Перадвыбарчая агітацыя |
З моманту рэгістрацыі кандыдатаў і да 8 жніўня ўключна |
Апошні тэрмін прадстаўлення кандыдатамі тэксту сваёй праграмы ў СМІ (вызначаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй) для апублікавання |
Не пазней за 19 ліпеня |
Выраб агульных плакатаў з біяграфіямі кандыдатаў для размяшчэння на ўчастках для галасавання і ў іншых месцах, а таксама інфармацыйных матэрыялаў пра кандыдатаў для накіравання выбаршчыкам |
Не пазней за 20 ліпеня
|
Афармленне на выбарчых участках стэндаў з інфармацыяй пра кандыдатаў (не пазней чым за 14 дзён да выбараў) |
Не пазней за 25 ліпеня |
Спыненне публікацыі вынікаў апытанняў грамадскай думкі, звязаных з выбарамі, і прагнозаў іх вынікаў (за 5 дзён да выбараў) |
4 жніўня |
Датэрміновае галасаванне (пачынаецца не раней чым за 5 дзён да выбараў) |
З 4 па 8 жніўня |
Завяршэнне перадвыбарнай агітацыі (у дзень перад выбарамі) |
8 жніўня |
Правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
9 жніўня |
Прадстаўленне пратаколаў пра вынікі галасавання па абласцях і горадзе Мінску ў Цэнтральную выбарчую камісію |
Не пазней за 13 жніўня |
Абвяшчэнне вынікаў выбараў |
Не пазней за 19 жніўня |
Правядзенне другога туру галасавання |
Не пазней за 23 жніўня |