• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спэцслужбы ЗША рыхтуюцца да адбіцьця расейскіх кібэратак у дзень выбараў

    Злучаныя Штаты прымаюць беспрэцэдэнтныя меры па адбіцьці магчымых спробаў з боку расейскіх хакераў паўплываць на ход галасаваньня падчас прэзыдэнцкіх выбараў 8-га лістапада, паведамляе тэлекампанія NBC са спасылкай на амэрыканскіх прадстаўнікоў.

    У распрацоўцы контразахадаў, якую каардынуе Белы дом, удзельнічаюць Міністэрства ўнутранай бясьпекі, ЦРУ, службы Пэнтагону, Агенцтва нацыянальнай бясьпекі. Злучаныя Штаты валодаюць самымі перадавымі ў сьвеце сродкамі вядзеньня кібэрвайны, паведаміў NBC высокапастаўлены прадстаўнік выведкі. Спэцыялісты Пэнтагону, паводле яго словаў, знайшлі доступ да энэргасыстэмы Расеі, яе тэлефонных сетак і электронных сродкаў кіраваньня войскамі і змогуць паразіць іх, але толькі ў адказ на кібэратакі Расеі на ключавыя аб’екты інфраструктуры ЗША.

    Расея папярэджаная, паводле дадзеных тэлекампаніі, што ўмяшаньне ў працэс галасаваньня або падліку бюлетэняў будзе разглядацца як сур’ёзная пагроза бясьпецы ЗША.

    «Расея паводзіць сябе агрэсіўна, і Злучаныя Штаты на самым высокім узроўні працуюць над тым, як парыраваць яе выпады», — заявіў былы амэрыканскі амбасадар у Маскве Майкл Макфол.

    Прынятыя 21-га кастрычніка маштабныя хакерскія напады, якія заблякавалі на некалькі гадзінаў такія папулярныя сайты, як Pay­Pal і Ama­zon, Міністэрства ўнутранай бясьпекі характарызуе як генэральную рэпэтыцыю перад 8‑ым лістапада.

    Разглядаюцца розныя магчымыя сцэнары расейскіх кібэратак: ад адключэньня часткі сыстэмы электразабесьпячэньня або інтэрнэту да больш верагодных схемаў, якія палягаюць у распаўсюдзе дэзінфармацыі ў Twit­ter, Face­book і іншых сацыяльных сетках. Напрыклад, распаўсюд ілжывых зьвестак пра аднаго з кандыдатаў непасрэдна перад пачаткам галасаваньня, каб не пакінуць амэрыканскім СМІ час на выкрыцьцё падману да таго, як адкрыюцца выбарчыя ўчасткі. Нешта падобнае, лічыць Вашынгтон, Расея рабіла падчас нядаўніх парлямэнцкіх выбараў у Чарнагорыі.

    Разам з тым, паводле ацэнкі амэрыканскай выведвальнай супольнасьці, хакеры, нават калі яны маюць падтрымку дзяржавы, наўрад ці змогуць зьмяніць вынікі агульнанацыянальных выбараў з‑за дэцэнтралізацыі выбарнай сыстэмы ЗША, а таксама сродкаў абароны, якія выкарыстоўваюцца мясцовымі і штатнымі органамі, у прыватнасьці, дзякуючы таму, што сыстэмы электроннага падліку галасоў не зьвязаныя з інтэрнэтам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці