• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спецдакладчык ААН: У Беларусі немагчымая незалежнасць СМІ

    Незалежнасць сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі немагчымая з-за дазвольнай сістэмы рэгістрацыі і адвольных правілаў адносна адклікання ліцэнзій — такая адна з высноў даклада аб свабодзе выказвання меркаванняў, які прадставіць спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН 29 кастрычніка.

    Паводле інфармацыі Цэнтра прававой трансфармацыі, акрамя высноў даклад утрымлівае рэкамендацыі, якія маюць на мэце падтрымаць Беларусь у справе выканання як свабоды выказвання меркаванняў, замацаванай у Канстытуцыі краіны, так і яе міжнародных абавязацельстваў. «Зробленыя ў дакладзе высновы ўказваюць на тое, што ўстаноўленая за апошнія два дзесяцігоддзі сістэма кіравання сродкамі масавай інфармацыі фактычна ўдушыла ажыццяўленне права на свабоду меркаванняў і інфармацыю», — зазначаецца ў паведамленні цэнтра.

    Асноўныя высновы Харасці: плюралізм сродкаў масавай інфармацыі адсутнічае; Беларусь з’яўляецца адзінай у Еўропе краінай, дзе няма прыватных кампаній агульнанацыянальнага вяшчання; урад выступае ў ролі прамога рэгулятара ўсіх відаў сродкаў масавай інфармацыі; крытычныя выказванні і расследаванні спыняюцца праз крыміналізацыю зместу, які разглядаецца як «шкодны для дзяржавы», праз злачынную дыфамацыю і законы аб нанясенні знявагі, якія абараняюць дзяржаўных службовых асоб, і ў прыватнасці прэзідэнта, ад кантролю з боку грамадскасці.

    Агульнасістэмныя парушэнні права на свабоду меркаванняў узмацняюцца сістэматычным пераследам журналістаў, якія супрацьстаяць адмове ў ажыццяўленні іх правоў, адзначае спецдакладчык ААН. Асаблівую трывогу ў гэтай сувязі выклікае прыняцце ў снежні 2014 года паправак да закона аб СМІ, бо папраўкі тычацца апошняга апірышчы свабоднага выказвання меркаванняў — інтэрнэта.

    Поўны тэкст даклада (па-руску)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці