• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    СМІ: Узамен на абмежаваньне вяшчаньня Белсату Менск гатовы даць у кабэльныя сеткі польскі тэлеканал

    «Улады Беларусі гатовыя ўключыць у сыстэму наземнага вяшчаньня сваёй краіны адзін з польскіх тэлеканалаў цаною абмежаваньня вяшчаньня Белсату»,— пра гэта ў аўторак паведаміла газэта «Nasz Dziennik», блізкая да польскай кіроўнай партыі «Права і Справядлівасьць»

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/33229155-47b8-437e-8e26-f8dbb813f387_cx0_cy4_cw0_w987_r1_s_r1.jpg

    — Пад увагу бяруцца два варыянты. Першы — гэта вяшчаньне польскай грамадзкай тэлевізіі TVP1, але без тэлепрадукцыі, якая праз абмежаваньні аўтарскіх правоў ня можа паказвацца за мяжой. Гэта датычыць пераважна замежных фільмаў. Замест іх уключалася б вяшчаньне інфармацыйнага тэлеканалу TVP Info. Другі варыянт — гэта вяшчаньне тэлеканалу TVP Polo­nia — гаворыцца на сайце выданьня.

    Паводле газэты, TVP Polo­nia зьмяніла б сваю праграму адмыслова для аўдыторыі ва Ўсходняй Эўропе і часткова вяшчала б па-расейску.

    Дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы пракамэнтавала гэтую інфармацыю наступным чынам:

    «Ужо некалькі тыдняў працягваецца наскок на Белсат па абодва бакі мяжы. Пасквіль у «Советской Белоруссии», а цяпер дзіўныя чуткі газэты «Nasz Dzi­en­nik».

    «Nasz Dzi­en­nik» заўважае, што польска-беларускія адносіны апошнім часам моцна палепшыліся. Усё пачалося ад візыту ў Беларусь міністра замежных справаў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага. У кастрычніку Варшаву наведаў Уладзімер Макей. Раней у Беларусі прымалі віцэ-сьпікера польскага Сэйму Рышрда Тэрлецкага і віцэ-прэм’ера Матэвуша Маравецкага.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці