Смерць Алега Бябеніна – калегі не вераць у версію самагубства
Цела Алега Бябеніна, аднаго з заснавальнікаў і кіраўнікоў сайта www.charter97.org, было знойдзена ў пятлі 3 верасня 2010 года ў яго загарадным доме ў весцы Пярхурава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
Цела Алега Бябеніна, аднаго з заснавальнікаў і кіраўнікоў сайта www.charter97.org, было знойдзена ў пятлі 3 верасня 2010 года ў яго загарадным доме ў весцы Пярхурава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
Праверку абставін смерці журналіста праводзіла пракуратура Мінскай вобласці. Тэрмін праверкі некалькі разоў працягвалі, але ў выніку ўзбуджаць крымінальную справу па факце смерці адмовіліся, спыніўшыся на версіі самагубства.
Эксперты АБСЕ, якіх беларускі бок запрашаў для расследавання, «…на падставе доказаў і даступнай для іх інфармацыі… прыйшлі да высновы, што няма прычын думаць, што Бябеніна павесілі пасля смерці», — гаварылася ў паведамленні АБСЕ. У той жа час ў ім адзначалася, што АБСЕ прасілі забяспечыць «тэхнічную ацэнку, а не поўнае расследаванне гэтай смерці». Эксгумацыі цела не праводзілася.
Многія калегі і сябры Бябеніна з версіяй самагубства катэгарычна не пагадзіліся і дагэтуль лічаць, што чакаць аб’ектыўнага расследавання пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі няма сэнсу. «Алег не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Сябры і калегі журналіста, якія былі на месцы здарэння, заяўляюць пра наяўнасць на яго целе слядоў гвалту», — нагадвае сайт
Журналісты падкрэсліваюць, што Бябенін уваходзіў у каманду аднаго з галоўных канкурэнтаў Лукашэнкі на выбарах 19 снежня 2010 года — лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава, каманда якога пасля выбараў падверглася жорсткаму пераследу і пакаранням.
Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. У