Служба інфармацыі і бяспекі Малдовы заблакавала «Першы канал», НТВ і яшчэ 20 расійскіх прапагандыскіх медыяў
У Малдове заблакавалі 22 інтэрнет-парталы з Расіі і адзін, заснаваны ў рамках СНД. Кіраўнік Службы інфармацыі і бяспекі Аляксандр Мусцяца падпісаў указ аб гэтым 24 кастрычніка, паведамляе незалежнае малдаўскае выданне NewsMaker.
У Малдове 24 лютага 2022 года было прынятае палажэнне Нацкамісіі па надзвычайных сітуацыях. Згодна з ім тамтэйшай Службе інфармацыі і бяспекі надалі права ўносіць змены ў спісы анлайн-крыніц, даступных у краіне для прагляду. З таго часу службоўцы могуць блакаваць інфармацыю,
Ва ўказе гаворыцца, што на аснове ад 24 лютага 2022 года ў СІБ ёсць права У прыватнасці, гэта датычыцца «інфармацыі, якая зыходзіць ад органаў дзяржаўнай улады дзяржавы, што знаходзіцца ў ваенным канфлікце і прызнана дзяржавай-агрэсарам».
24 кастрычніка 2023 года ў рэспубліканскі бан трапілі шматлікія расійскія прапагандысцкія медыя, сярод якіх вядомыя «Першы канал», НТВ, Рен ТВ, ВГТРК, «Звязда» (які курыруе Міністэрства абароны Расіі), адыёзны «Царьград ТВ». У спісе таксама значыцца тэлеканал «МИР», які быў у свой час заснаваны ў межах СНД.
Нагадаем, у верасні з Малдовы дэпартавалі кіраўніка тамтэйшага прапагандысцкага рэсурсу Sputnik. Віталю Дзянісаву выдалі прадпісанне аб дзесяцігадовай забароне на ўезд у краніу. Пазней The Insider высветліў, што дадзены медыйшчык з’яўляецца кадравым расійскім афіцэрам, супрацоўнікам 72-га цэнтра спецыяльнай службы, якая займаецца інфармацыйнымі ўкідамі і дэзынфармацыяй замежнай аўдыторыі.
Чытайце яшчэ:
«34. Гэта не лічбы, а нашы сябры і блізкія за кратамі». Вынікі Марафону салідарнасці са зняволенымі журналістамі
За антысеміцкі анекдот журналістку ютуб-канала «Живой гвоздь» адхілілі ад эфіру
«Я не хачу працаваць!» Рэдакцыя Сенненскай раёнкі выкладае ролікі з такімі прызнаннямі