• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Следчы камітэт выклікае на допыты ўсіх супрацоўнікаў «Нашай Нівы»

    Следчы камітэт  выклікае на допыты ўсіх 20 супрацоўнікаў "Нашай Нівы". Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч у сваім Facebook.

    Галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч з'яўляецца падазраваным па арт. 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп).

    Нагадаем, 23 верасня дома ў Ягора Марціновіча адбыўся вобшук, яго праводзілі супрацоўнікі ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС.

    Вобшук праводзіўся ў рамках справы па артыкуле аб паклёпе. Пацярпелым праходзіць намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў. Пасля завяршэння вобшуку Марціновіча разам з яго адвакатам павезлі на допыт у Следчы камітэт. З кватэры забралі ўсю лічбавую тэхніку, тэлефоны, флэшкі, пашпарты, сім-карты.

    ***

    Дыджэі Кірыл Галанаў і Улад Сакалоўскі 6 жніўня ў Кіеўскім скверы ўключылі песню «Перемен». У той дзень на пляцоўцы, якая была выдзелена для правядзення агітацыйных мітынгаў, праходзіў Дзень адкрытых дзвярэй ўстаноў дадатковай адукацыі.

    У той жа вечар маладых людзей затрымалі. 7 жніўня над імі адбыўся суд, які прызначыў ім па 10 сутак адміністрацыйнага арышту за здзяйсненне дробнага хуліганства. Палову гэтага тэрміну Улад Сакалоўскі правёў у карцары. Кірыл Галанаў правёў у адзіночнай камеры тры дні.

    Пасля вызвалення Улад Сакалоўскі ў інтэрв’ю «Нашай Ніве» распавядаў, што ў адзін з дзён да яго ў карцэр заходзіў мужчына, сказаў прыкладна наступнае: «Ну што, паслухаў песню, пераменаў захацеў?».

    — Атрымаў ад яго два разы на спіну. Сказаў, што гэта толькі пачатак: «Разлічвай, што табе 10 гадоў дадуць». Нібыта яму казалі, быццам мне і Кірылу заплацілі грошы, каб мы ўключылі «Перемен».

    21 жніўня з Уладам Сакалоўскага правялі гутарку ў МУС. 22 жніўня дыджэі з’ехалі ў Літву.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці