• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Скаргу журналіста Яўгена Нікалаевіча на прысуд будзе разглядаць Брэсцкі абласны суд

    Асуджаны за «ўдзел у беспарадках» відэакарэспандэнт «Медиа-Полесье» Яўген Нікалаевіч абскардзіў прыгавор. Разгляд яго апеляцыйнай скаргі на рашэнне суда першай інстанцыі прызначаны на 3 снежня ў Брэсцкім абласным судзе. Справу будзе весці суддзя Кацярына Груда.

    Сёлета на пачатку кастрычніку суддзя г. Пінска і Пінскага раёна Яўгенія Мельнік прызнала Яўгена Нікалаевіча вінаватым паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Звестак пра тое, які менавіта вырак вынесла суддзя, пакуль няма.

    У 2020 годзе Яўген Нікалаевіч у якасці відэакарэспандэнта рэгіянальнага інтэрнэт-выдання «Медиа-Полесье» асвятляў у Пінску пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Непасрэдна ў пратэстах журналіст удзелу не браў і займаўся толькі тым, што фіксаваў падзеі ў горадзе, здымаючы фота і відэа.

    Падчас выкананння прафесійных абавязкаў 10 жніўня 2020 года Яўген Нікалаевіч быў затрыманы і збіты. Двое сутак рэдакцыя «Медиа-Полесье» шукала свайго супрацоўніка, але ў пінскай міліцыі звестак пра месцазнаходжанне Яўгена Нікалаевіча не давалі. Толькі пазней стала вядома, што спачатку яго адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а пасля перавезлі ў штрафны ізалятар папраўчай калоніі ў Івацэвічах.

    Калі журналіст выйшаў на волю, ён працягнуў прафесійную дзейнасць.

    Напрыканцы жніўня быў ізноў затрыманы падчас асвятлення мірнай вулічнай акцыі і пакараны адміністрацыйным арыштам. У лістападзе 2020 года Яўгена Нікалаевіча выклікалі ў Пінскі ГАУС для дачы тлумачэнняў па крымінальнай справе аб знявазе мясцовага суддзі Бычылы. Як распавёў пазней Яўген, пасля гутаркі са следчым, у якога, выглядала, падазрэнні наконт датычнасці журналіста да злачынства зніклі, яго затрымалі адбываць адміністрацыйны арышт, што быў прызначаны раней.

    Пасля адбыцця арышту Яўген Нікалаевіч з’ехаў з Беларусі. За мяжой працаваў у сферы, не звязанай з журналістыкай. На пачатку 2024 года ён вырашыў вярнуцца дадому і быў затрыманы. Калі дакладна гэта адбылося, невядома.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці