• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сістэмная памылка беларускай сістэмы

    Чалавеку, які хоча абараніць сваё добрае імя, нярэдка патрэбныя для гэтага сведкі. Злачынцу сведкі замінаюць, бо ўрэшце рэшт могуць выступіць у судзе на баку абвінавачання.

    Тое ж тычыцца ўладаў. Моцная, адкрытая да крытыкі ўлада не хаваецца ад сведкаў, улада слабая прыкладае ўсе намаганні, каб рабіць сваю справу як мага далей ад вачэй грамадзян.

    Падзеі апошняга месяца яскрава паказваюць, наколькі сур’ёзна ўлады баяцца сведкаў сённяшніх беларускіх рэаліяў: сваякоў палітычных вязняў спыняюць на шляху ў Еўропу, забараняюць ім выезд з краіны, адбіраюць пашпарты, трасуць праваабаронцаў і журналістаў, якія выкарыстоўваюць усе магчымыя каналы, каб распаўсюдзіць інфармацыю пра тэрор у Беларусі як мага шырэй…

    Беларускія ўлады робяць усё магчымае, каб спыніць распаўсюд інфармацыі. Але гэтае іх «усё магчымае» — немагчыма. І гэта яшчэ больш раздражняе тых, хто аддае загады. У выніку бяссілле моцных перарастае ў «паляванне на вядзьмарак».

    І вось ужо праз месяц пасля падзеяў 19 снежня на плошчы Незалежнасці на лаўцы падсудных сядзіць журналіст «Радыё Рацыя» Барыс Гарэцкі. І суддзя, выслухаўшы ўсе аргументы журналіста і нават пагадзіўшыся разгледзець факс ад працадаўцаў Гарэцкага, які пацвярджаў, што хлопец выконваў на плошчы рэдакцыйнае заданне, выносіць свой вердыкт — вінаваты!

    У чым? У тым, што быў на месцы сацыяльна значнай падзеі, як гэтага патрабуе журналісцкі абавязак? Ці, можа, у тым, што гэты журналісцкі абавязак і раней прыводзіў яго на ўсе іншыя акцыі, дзе яго не раз заўважалі міліцыянты з Маскоўскага РУУС? Ці, можа, у тым, што на плошчы яго пазнаў у твар адзін з праваахоўнікаў, і нават у судзе пацвердзіў, што ведае Барыса як журналіста, але, маўляў, не можа з ўпэўненасцю сцвярджаць, што 19 снежня Гарэцкі таксама выконваў свой прафесійны абавязак?

    Суддзя не выключыў, што Гарэцкі быў на плошчы як журналіст, але не выключыў і іншага — што ў перапынках паміж інтэрв’ю Гарэцкі выкрыкваў лозунгі і быў простым удзельнікам акцыі. Што казаць — напэўна, увечары пасля працы прадстаўнік беларускага правасуддзя чытае кніжкі пра пярэваратняў…

    Адно зразумела: 14 сутак праз месяц пасля плошчы Гарэцкаму далі не за «знаёмы твар» (бо тады міліцыянт, які нібыта пазнаў яго на плошчы, павінен быў адразу напісаць рапарт, а не чакаць, калі маладога чалавека прывязуць у РУУС супрацоўнікі КДБ), а за тое, што журналіст наважыўся размаўляць са сваякамі вязняў СІЗА КДБ проста на прыступках гэтай установы.


    Б. Гарэцкі

    Затрымаўшы Гарэцкага зранку 17 студзеня, супрацоўнікі КДБ да вечара не ведалі, што з ім рабіць і ў чым вінаваціць. Звычайная «праца без акрэдытацыі» тут не падыходзіла, варта было пакараць журналіста неяк больш жорстка, каб іншыя баяліся нават на 10 метраў да сваякоў падыходзіць. Прыдумалі і пакаралі…

    Традыцыйная сістэмная памылка ўладаў — спроба абмяжоўваць журналісцкую дзейнасць, выстаўляць знакі забароны, пакідаючы для «нашага брата» вузкі калідор для манеўраў. Улады не разумелі і працягваюць рабіць выгляд, што не разумеюць сутнасці журналісцкай справы — як той суддзя, які лічыць, што на патрабаванне міліцыі журналісты павінны былі сысці з плошчы, замест таго, каб да апошняга асвятляць падзеі таго вечара.

    З іншага боку, ставячы журналістаў у адзін шэраг з удзельнікамі акцыі, улады даюць нам права паставіць сюды ж і міліцыянтаў, якія былі на той самай плошчы (шмат якія — у цывільным), дзе таксама выконвалі свае прафесійныя абавязкі і не сышлі на патрабаванне сваіх калег…

    А рашэнне суда Маскоўскага раёна дае падставу меркаваць, што ніводнаму міліцыянту выкананне службовых абавязкаў не замінала браць актыўны ўдзел у акцыі, выкрыкваць лозунгі і нават трымаць у адной руцэ дубінку, а ў другой — нацыянальны сцяг. Не кажучы ўжо пра нецэнзурную лаянку…

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці