• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сілавікі затрымалі брата палітоляга Валера Карбалевіча

    Супрацоўнікі САХР зь Менску з пачаткам так званых «антытэрарыстычных» вучэньняў праехаліся па Рэчыцкім раёне. Там затрымалі брата палітоляга Валера Карбалевіча разам з жонкай, піша «Гомельская Вясна».

    Брата Карбалевіча з жонкай прымушалі запісаць «пакаяннае» відэа, але сям’я не згадзілася. Пасьля іх забралі ў ІЧУ, пратрымалі 72 гадзіны, але асудзіць не пасьпелі, бо затрыманых у той дзень было шмат.

    Вядома, што сямейству выдалі позвы ў суд на 10 лістапада. У жонкі забралі тэлефон: там у акаўнце ў «Аднаклясьніках» знайшліся падпіскі на «Радыё Свабода».

    Чытайце яшчэ:

    «Паглядзіце мне ў вочы». З’явіўся поўны тэкст апошняга слова рэдактара Манцэвіча

    Доклад БАЖ: Беларусь 2022–2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа

    Палітвязень Анджэй Пачобут атрымаў польскую праваабарончую прэмію

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці