• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Швецыя больш не будзе называць Беларусь «Vitryssland»

    Напярэдадні візіту міністра замежных спраў Швецыі ў Беларусь, міністр Анн Ліндэ (Ann Linde) паведаміла, што ўрад Швецыі з гэтага часу перастане выкарыстоўваць старую шведскую назву Беларусі "Vitryssland", у прамым перакладзе азначае "Белороссия", замяніўшы яго на "Belarus"».

    «МЗС з гэтага часу рэкамендуе выкарыстоўваць «Belarus» у шведскай мове. Гэта знак прызнання імкнення беларускай грамадзянскай супольнасці і народа да нацыянальнай самасвядомасці і суверэнітэту,» — напісала Анн Ліндэ ў сваім артыкуле ў шведскай газеце Dagens Nyheter, рэдакцыя якой яшчэ ў 2015 годзе перайшла з «Vit­ryssland» на «Belarus».

    Беларуская дыяспара ў Швецыі шмат гадоў заклікала ўрад змяніць шведскую назву Беларусі на больш нейтральнае, бо з‑за «Белороссии» беларусаў  шведы пастаянна блытаюць з расіянамі. З‑за частай гістарычнай блытаніны паміж назвамі «Русь» і «Расія» ў многіх мовах назва нашай краіны перадаецца як «Белая Расія».

    Калі БССР у 1991 годзе афіцыйна змяніла назву на «Беларусь», многія краіны, у тым ліку Швецыя, гэтага не заўважылі.

    Беларускія дыпламаты і палітыкі ў той час не актыўна змагаліся за брэнд сваёй краіны. У 1996 годзе цяпер ужо былы спікер
    парламента Швецыі, сацыял-дэмакрат Урбан Алін (Urban Ahlin) прапанаваў адлюстраваць змену назвы ў шведскай мове, але шведскія лінгвісты канстатавалі, што на той момант старая назва ўжо прыжылася як новая. Толькі ў 2009 годзе, калі беларуская дыяспара ў Швецыі пачала арганізоўвацца, пытанне зноў актуалізавалі. Спачатку ініцыятыву падтрымала Шведская Акадэмія, якая выдае галоўны шведскі тлумачальны слоўнік, аднак змены ў слоўніку да гэтага часу не адбыліся.

    У 2013 годзе шведскае МЗС, у выглядзе выключэння, пагадзілася дадаць назву «Belarus» у рэестр краін у якасці нефармальнай. Пасля ўручэння Нобелеўскай прэміі «белороссийской» пісьменніцы Святлане Алексіевіч многія шведскія інтэлектуалы сталі больш актыўна выказвацца супраць гэтай недарэчнай назвы. Асобныя СМІ насуперак афіцыйнай пазіцыі цалкам перайшлі да выкарыстання новай назвы Беларусі.

    У 2017 годзе ў Стакгольме зноў адкрылася беларуская амбасада, шыльда якой мае назву «Repub­liken Belarus». Новы  амбасадар Уладзімір Мірончык актыўна падтрымліваў ідэю змены назвы. У кастрычніку Беларусы Швецыі правялі пікет каля будынка ўрада з заклікам перастаць называць іх «белороссиянами».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці