• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За абразу журналіста ў Літве хочуць даваць штрафы да 300 еўра

    Спікерка Сейма Літвы Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн прапануе ўвесці штрафы за абразу журналістаў, паведамляе LRT.

    Фота: J. Stace­viči­aus / LRT

    Яна падрыхтавала папраўкі да Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Калі змены будуць прынятыя, яны дазволяць накладаць штраф у памеры ад 50 да 300 еўра за абразу журналіста пісьмовымі, вуснымі, жэстыкуляцыйнымі, абразлівымі, правакацыйнымі ці іншымі паводзінамі.

    Паводле Чмілітэ-Нільсэн, прафесійныя арганізацыі, якія аб’ядноўваюць журналістаў, рэгулярна звяртаюць увагу на тое, што падчас законнага збору інфармацыі журналісты падвяргаюцца абразам, прыніжэнню іх гонару і годнасці.

    «Асабліва часта гэта адбываецца ў перыяд складаных сацыяльна-эканамічных або палітычных падзей, калі журналісты, асвятляючы важныя падзеі ў грамадскіх месцах і збіраючы інфармацыю законнымі спосабамі, падвяргаюцца абразам, пагрозам і іншым супрацьпраўным дзеянням, якія перашкаджаюць іх прафесійнай дзейнасці», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да праекту.

    Зараз літоўскі Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях не прадугледжвае адказнасці за абразу журналістаў. Між тым паклёп у дачыненні да дзяржаўных палітыкаў, ваенных, прадстаўнікоў спеслужбаў і чыноўнікаў караецца.

    На думку Чмілітэ-Нільсэн, абраза гонару і годнасці журналіста звычайна кваліфікуецца як нязначнае парушэнне грамадскага парадку.

    Згодна з прапановай, расследаванне адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з замахам на годнасць журналістаў, будзе ажыццяўляць інспектар па журналісцкай этыцы. Ён жа будзе складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці